Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

15 лістапада 2025, 12:47 літаратура 5
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

***

 

Што ні кажы: добрае, кепскае – слоў мітусня!

Дзесьці вулкан шугануў да неба,

Можа, яно так і трэба.

Чуеш прыгожае, вер, то хлусня.

 

Крапае дождж, ці то лье.

Адно ліхалецце прайшло, будзе другое.

Толькі не веру я ў шчыры ўчынак Ноя.

Мілы мне воблік хай у памяці зноў усплыве.

 

Не шукай па жыцці ты прыкметаў,

Узгоркі ўсе ад сумётаў –

Зменлівы нават у золата кошт.

 

Дровы згарэлі, вуглі сатлелі, попел адзін.

Можа згадаецца нам яшчэ штось на ўспамін,

Толькі быць па жыцці ўдваіх.

 

***

 

Я б антонаўку хрумстаў вечна

З бацькоўскага саду… Якая скруха!

З касцей яго даўно паўстала патруха,

Цвінтар усцілае даўно шлях млечны.

 

Прывабная дзеўка ў маладой красе.

Не ведае, цноту сваю прадае

І думае: некага вось, прыдбае.

А старасць за ёю ідзе пакрысе.

 

Камусьці здаецца, што зменлівы свет.

А свет, як быў, так і ёсць, заскарузлы.

Паэт! Пішы нікчэмны санет.

 

А сонца мерае абсяг зямлі

Сваім відушчым вокам

Нават там, дзе мы быць не былі.

 

***

 

Усім нам хочацца даведацца пры жыцці,

А што там ёсць на тым свеце?

Мо вечная цемень, мо красак суквецце,

А можа каханне ў імжы?

 

Як тое было ў цябе на зямлі.

І прыйдзе гадзіна – малады ці стары –

Можа, сканаеш пад ёлкай у цёмным бары

Ды ўспомніш, як крылы жадання да неба цябе ўзнялі.

Людзі талдычаць вечную тэму,

З выказванняў іх напісаць бы паэму.

Толькі вясной прылятаюць гракі.

 

Незліч гадоў ад стварэння сусвету.

Мне ад бяссоня баляць бакі,

Твайго прывітання чакаю, як лета.

 

***

 

Маё каханне будзе вечна жыць,

Не зведаўшы тваіх пяшчотаў асалоду,

Пасля якіх магу даць смерці згоду,

Пасля якіх – і мора пераплыць.

 

Мая дрыготкая рука тваю кранае,

І салавей ад спеваў не ўмірае,

А свет ад шчасця ў сінь нябёс сігае.

Мая рука тваёй марозны холад адчувае.

 

Той шлях гаротны ўвесь прайшлі

Ды лепшае сцяжынкі не знайшлі,

А можа ёсць другая пуцявіна?

 

Ніхто не ведае аб тым,

Ад снега цяжару ламаюцца яліны,

І грудзі душыць успамін.

 

 

***

 

Распутныя німфы цябе мілавалі,

Аўрора здымала туніку перад табой,

Уцехі табе ўсе жанчыны давалі,

Ад іх мужыкоў ты меў мардабой.

 

Не ўсё яшчэ згублена, конь без аброці,

Пі і гуляй, калі моц дазваляе.

Помню ў маленстве збаны віселі на плоце,

Радуйся, як такое жыццё забаўляе.

 

Час мяняецца, увосень кастрыца іржавее,

Адліга ўтворыць са снегу наст,

Зноў хутка настане завея.

 

І ўспамінаў закруціцца кола,

Гэта такі неахаены пласт.

Добра было б, каб пражыць усё нанова.

 

***

 

Я адзінокі сярод людской мітусні,

І думак рой мяне ахінае.

Жыццё! Няўжо яно шчаслівым бывае?

Прыпынак сыходу свайго не прапусці.

 

Ветразь бялее на даляглядзе,

Хвалі пяшчотна лашчаць борт.

Некаму бачыцца порт.

Я па жыцці ў глыбокай асадзе.

 

Шхуна знянацку бартом хлебанула ваду.

Ты капітан, што наклікаў бяду.

Нешта мне мроіцца цёмнаю ноччу.

 

Круг ратавальны ніяк не знайду.

Мне б ад гэтага шчасця некуды ўпрочкі!

І зноў я кудысьці іду.

 

***

 

Каханне не толькі давер, але й рэўнасць.

Ніколі не ўжывуцца шчупак і карась.

Не спадзявайся толькі на жарсць –

Нечаканай бывае нявернасць.

 

Конікі скачуць на ранку ў траве,

Вясёлка – рэдкая з’ява.

Што толькі нам у жыцці не спрыяе,

Труба гулка ў паход заве.

 

Калі спатыкнуўся аб камень

І ілбом у другі садануў,

Не сумуй, што ў вачах тваіх яркі прамень.

 

Як не кажы, а дзявочы стан

Вабіць усіх спрадвеку,

Жыццё пражывеш – зразумееш: наўкола дурман.

 

***

 

Што казаць пра спрадвечнае,

Калі мара паўстане пудзілам.

Дзень памірае промнем марудлівым,

Я не стану плявузгаць пра чалавечнае.

 

Столькі сказана глупства чалавецтвам усім!

Тое ўсё спракавечна,

Тое ўсё недарэчна.

Увосень гусі, журавы крочаць шляхам сваім.

 

Старэча-суседка ішла да брамкі,

Спатыкнулася, нагу зламала.

Як кажуць на вёсцы: “Да бяды мала”.

 

Толькі ў нас спачуванняў мала,

Ці ў Бога спагады зойме ўбога?..

А багатыр святару дасць нямала.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0937
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4331
Далучайцеся да нас