Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята млынароў у Адэльску

Свята млынароў у Адэльску

15 лістапада 2025, 13:28 Культура 9
Свята млынароў у Адэльску

8 лістапада ў Адэльску адбылося свята млынароў. Мерапрыемства пачалося тэатралізаваным шэсцем, якое сабрала ўдзельнікаў і гасцей з розных куткоў Гарадзеншчыны.

У рамках свята прайшлі прэзентацыі падворкаў млынароў, конкурсныя выпрабаванні і дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні ам. Адэльск.

Свята адкрылі старшыня Адэльскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Трутнеў, намеснік старшыні СВК “Пагранічны” Мікалай Макарчук і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык.

У абрадавай зале працавала тэматычная выстава “Хлеб Перамогі”, а таксама выстава-конкурс караваяў і традыцыйнай выпечкі Гарадзенскай вобласці.

Хэдлайнерам свята стаў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальны ансамбль “Белы птах” (г. Менск).

Традыцыйна прайшлі раённы фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна” і фестываль “Вяртанне да вытокаў”.

У гэты дзень Адэльск гучаў, пахнуў і дыхаў традыцыямі!

 

І ЛІДА Ў АДЭЛЬСК ЗАВІТАЛА

8 лістапада творчая група дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” завітала на Абласное свята млынароў

Вядома, лідзяне не проста так трапілі ў Адэльск, а прывезлі свайго млынара – Генадзя Ціховіча, з аграмястэчка Ваверка, які стаў дыпламантам 1-й ступені у конкурсе “Лепшы млынар Гарадзеншчыны”.

У конкурсе “Хлебнае багацце Гарадзеншчыны” у намінацыі “Традыцыйны хлеб хатняй выпечкі” была адзначана дыпломам 3-й ступені наша гаспадыня – Наталля Пятрашка.

Сапраўды духмянае і традыцыйнае свята, якое застаецца цёплым успамінам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0937
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4331
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Далучайцеся да нас