Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны

Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны

15 лістапада 2025, 13:05 Гісторыя і краязнаўства 12
Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны

6 лістапада споўнілася 225 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, выдаўца, публіцыста, бібліёграфа і мастака Леанарда Ходзькі

(1800-1871).

Леанард Ходзька нарадзіўся на Маладзечаншчыне ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Барунах, у Маладзечанскім павятовым шляхецкім вучылішчы, у Віленскім універсітэце. Належаў да таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам. З 1819 года працаваў сакра-таром Міхала Клеафаса Агінскага. У 1822 годзе Леанард Ходзька эміграваў у Францыю. Жыў у Парыжы.

Пісьменнік пісаў на польскай і французскай мовах. Ён з’яўляецца аўтарам паэмы “Залессе” (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага каля Смаргоні). Выдаў творы Адама Міцкевіча, Яна Красінскага, мемуары Міхала Агінскага. Напісаў біяграфію Тадэвуша Касцюшкі, а таксама “Папулярную гісторыю Польшчы”, сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі і Украіны. Цікавіўся беларускімі легендамі, песнямі і народнай творчасцю.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0937
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4331
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Далучайцеся да нас