Колеры і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Колеры і фарбы
Колеры, якія разглядаліся раней, існуюць у прыродзе, маюць натуральнае паходжанне, і абсалютна дакладна будзе сказаць, што ўсе колеры пералічыць не атрымалася, тым больш, што прырода жывая, і ў любы момант можа з’явіцца нейкае новае адценне.
Са з’яўленнем на Зямлі чалавека колеры набылі больш усвядомленае значэнне, як і аб’екты прыроды. Даволі рана чалавек пачаў спрабаваць зафіксаваць нейкія з’явы і аб’екты. Прасцей за ўсё было нешта намаляваць, але чым? Пад рукой быў вугаль – чорны колер, траплялася крэйда – белы колер, мог трапіцца нейкі іншы мінерал, але лёгка і надоўга можна было намаляваць вугалем і крэйдай.
Гэта былі дзве першыя фарбы.
Паступова людзі навучыліся атрымоўваць фарбы іншых колераў. Спачатку гэта былі фарбы, атрыманыя на аснове прыродных фарбавальнікаў. Яны былі больш ці менш стойкімі, больш ці менш яркімі. Так, тканіна, пафарбаваная чарнічным сокам, захоўвае колер год, да новых ягад. Вялікодныя яйкі фарбуюць лупінамі цыбулі да гэтага часу. Расейскія прыгажуні падфарбоўвалі шчокі чырвоным бураком. Лічылася, што гэта прыгожа. Але з развіццём цывілізаці ўзнікла патрэба ў разнастайных і стойкіх фарбах. Іх пачалі ствараць майстры, прафесіяналы, якім фарбы былі патрэбны для працы. Але мы не маем намеру разглядаць тэхналогію вытворчасці фарбаў, гісторыю іх з’яўлення і развіцця. Нас цікавяць толькі колеры. Таму мы разгледзім фарбы па меры іх з’яўленні ў жыцці чалавека, дакладней, дзіцяці.
Дзіця сустракаецца з фарбамі яшчэ да школы, калі яму даюць размаляваць нанесеныя контурна малюнкі. Першае, што звычайна прапануюць дзіцяці для гэтага, каляровыя алоўкі. Першы, самы просты набор алоўкаў – шэсць штук. Як правіла гэта: чырвоны, чорны, сіні, зялёны, жоўты, карычневы. А далей наступае чарга самых розных набораў: з 12, 15, 24, 72 і іншай колькасці. Пры гэтым розныя вытворцы не заўсёды строга трымаюцца адпаведнай гамы.

У набор Crayo-la ўваходзяць 12 каляровых алоўкаў Crayola яркіх колераў, такіх як чырвоны, чырвона-памяранцавы, памяранцавы, жоўты, зялёны, жоўта-зялёны, нябесна-блакітны, сіні, фіялетавы, чорны, карычневы і белы.

Каляровыя алоўкі ПІФАГОР ЭКА “КЛАСІК” прызначаны для дзіцячай творчасці. Набор складаецца з 12 самых папулярных колераў: чырвоны, памяранцавы, жоўты, зялёны, салатавы, блакітны, сіні, ружовы, фіялетавы, карычневы, цёмна-карычневы, чорны. Шасцігранная форма сячэння корпуса дазваляе алоўку не скочвацца з паверхні стала падчас заняткаў маляваннем. Корпус алоўка вырабляецца з дрэва ці з нетаксічнага перапрацаванага пластыку. Корпус пры разломе не ўтварае вострых краёў і бяспечны для дзяцей.
Набор з 15 штук утрымоўвае наступныя колеры: чырвоны, сіні, зялёны, чорны, жоўты, фіялетавы, малінавы, бэзавы, пунсовы, карычневы, блакітны, цёмна-сіні, аранжавы, салатавы, ружовы.

У камплект з 24 каляровых алоўкаў уваходзяць алоўкі наступных колераў: індыгава-сіні, чыста-сіні, блакітна-сіні, цёмна-зялёны, травяніста-зялёны, чыста-зялёны, яблычна-зялёны, канаркава-жоўты, памяранцавы, макава-чырвоны, малінава-чырвоны, ружовы, фіялетавы, фіялетава-сіні, чорны, тасканскі чырвоны, белы, персікавы, сіена-карычневы, цёмна-карычневы, шаўкоўнічны, іспанскі…

Кожны набор з 64 алоўкаў складаецца з колераў: чырвоны, памяранцавы, жоўты, сіні, зялёны, фіялетавы, карычневы, чорны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы, гваздзікова-ружовы, чырвона-памяранцавы, чырвона-фіялетавы, белы, жоўта-зялёны, жоўта-памяранцавы, пунсовы, зялёна-жоўты, блакітны, сіне-блакітны, індыга, фіялетава-чырвоны, абрыкосавы, шэры, пурпурны, валошкавы, колер марской хвалі, колер “Грэнні Сміт”…

Ёсць наборы і ў 72 колеры.

У наш час каляровыя алоўкі Crayola выпускаюцца ў 120 колерах, уключаючы 23 чырвоныя, 20 зялёных, 19 сініх, 16 фіялетавых, 14 памяранцавых, 11 карычневых, 8 жоўтых, 2 шэрыя, 2 медныя, 2 чорныя, 1 белы, 1 залаты і 1 срэбны .
Наступны выяўленчы сродак для колераў – крэйдачкі. Некалі, у 60-я гады 20-га стагоддзя настаўніца ў 1-м класе пачынала навуку паказваючы крэйду, якой трэба пісаць, і анучку, якой трэба выціраць напісанае. А вось калі пачыналі бяліць хату ці печ, то бялілі ўжо мелам. Чуць пазней з’явіліся ў школе і каляровыя крэйды. Карысталіся імі мала, але яны былі. І ўжо пазней з’явіліся мастацкія крэйдачкі, якія атрымалі развіццё амаль, як алоўкі.
Крэйдачкі Crayola распрацаваны з акцэнтам на натуральныя колеры, мяккасць і даўгавечнасць. Адзін з набораў утрымоўвае 16 класічных колераўі: чорны, сіні, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы, карычневы, гваздзікова-ружовы, зялёны, памяранцавы, чырвоны, чырвона-памя-ранцавы, чырвона-фіялетавы, фіялетавы, белы, жоўты, жоўта-зялёны і жоўта-памяранцавы.

У набор з 24 колераў Crayola ўваходзяць: чырвоны, памяранцавы, жоўты, сіні, зялёны, фіялетавы, карычневы, чорны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы, гваздзікова-ружовы, чырвона-памяранцавы, чырвона-фіялетавы, белы, жоўта-зялёны, жоўта-памяранцавы, пунсовы, зялёна-жоўты, нябесна-блакітны, сіне-блакітны, індыга, фіялетава-чыр-воны, абрыкосавы і шэры.

Мы разгледзелі алоўкі і крэйдачкі, якія ўмоўна можна назваць “сухімі” крыніцамі колераў.
Цяпер парушым гістарычную паслядоўнасць і разгледзім фламастары і маркеры, якія ўтрымоўваюць спіртавую і іншую каляровую субстанцыю.
Гэтая навінка на канцылярскім рынку з’явілася ў 1960 годзе. Радзімай лічыцца Японія – менавіта там упершыню пачалі вырабляць яркія фарбы ў трубачках пад брэндам “Flo-Master”. Ад наймення вытворцы ўтварылася і назва пісьмовай прылады, якую мы ўжываем дагэтуль.
“Фламастар” – гэта слоўнікавае слова, якое трэба запомніць, бо яго напісанне ў беларускай мове не правяраецца праверачным словам і часткова алагічнае. Яно мае замежнае паходжанне (ад ангел. Flo-Master, дзе “flow” – “цячы” і “master” – “майстар”, а да нас прыйшло праз расейскую, дзе гучыць як “фломастер”. У адпаведнасці з правіламі беларускай мовы яно ў нас магло пісацца як “фламастар” або “фламасцер”. Беларускія навукоўцы выбралі “фламастар”, хаця, каб беларусы ўтваралі назву самі, то павінна было атрымацца “фла-майстар”. Але спрачацца з акадэмічным слоўнікам не будзем.
Фламастары складаліся з такіх элементаў:
– пластыкавы корпус у выглядзе даўгаватай тру-бачкі;
– стрыжань з аднаго боку;
– заглушка з другога боку;
– рэзервуар для чарніла, выраблены з нейлону ці лямцу, які насычаўся рознакаляровымі фарбамі.
Прынцып дзеяння просты – фарба сцякала да наканечніка, напаўняла яго. Пры кантакце з паперай яна пакідала на паперы яркі след. Гэты прынцып выкарыстоўваюць дагэтуль, але фламастары з таго часу зведалі шматлікія змены.
Віды фламастараў.
Фламастар адрозніваюцца па таўшчыні корпуса, таўшчыні стрыжня і форме стрыжня (пісьмовага вузла), вонкавым выглядзе каптурыка, колькасці колераў у наборы, складзе фарбавальнага рэчыва. Вытворцы не стам-ляюцца эксперыментаваць, выпускаючы на рынак новыя арыгінальныя мадэлі.
Самымі папулярнымі разнавіднасцямі сёння можна лічыць:
- Фламастар-ручка – востры стрыжань пакідае тонкі след на паперы. Гэты тып ёсць выдатнай заменай капілярнай ручцы, ён пакідае на паперы тонкія і вельмі выразныя сляды.
- Акварэльныя – лініі на лістах паперы застаюцца як пры працы з акварэльнымі фарбамі. Акварэльныя фла-мастары па ўласцівасцях нагадваюць акварэльныя фарбы іх можна змешваць і размываць вадой, што робіць іх вельмі папулярным варыянтам для творчасці.
- Каляровыя – класічныя фламастары розных колераў. Могуць прадавацца ў наборах з рознай колькасцю – ад 4-6 да 50 і больш.
- Патоўшчаныя – фламастары для малых. Тоўсты корпус зручна абхапляць маленькімі пальчыкамі.
- Двухбаковыя – маюць стрыжні з двух бакоў. Камбінацыі на выбар – стрыжні розных колераў ці рознай таўшчыні.
- Штампы – арыгінальная прылада для дзіцячай творчасці з фігурным стрыжнем. Адбітак пакідае прыгожы след маленькага штампіка. Імі можна маляваць, але звычайна такія фламастары набываюць для стварэння яркіх вясёлых малюначкаў.
- Магічныя – могуць змяняць колер пры нанясенні “чароўнага” складу.
- Бліскучыя – фламастары з бляскам.
- Неонавыя – адценні, якія могуць свяціцца пад уздзеяннем ультра-фіялетавых прамянёў.
- Змыўныя – віды фламастараў для малых, якія любяць маляваць на розных паверхнях. Праблем з пама-лёванымі шпалерамі ці адзежай не будзе, таму што фарбы ўдаецца лёгка адмыць.
Колькі існуе колераў фламастараў?
На гэтае пытанне спрабуе адказаць культавая сістэма колераў Copic – сістэматызаваная табліца, якая ўяўляе сабой каляровы спектр усіх 358 спіртавых фламастараў і іх характарыстыкі. Заснавана на канцэпцыі каляровага круга, гэтая прылада дазваляе інтуітыўна выбіраць патрэбныя колеры.

Для 358 колераў ужо цяжка падабраць слоўныя назвы, таму кожны з 358 колераў спіртавых фламастараў Copic (Copic classic, Sketch і Ciao) мае свой унікальны нумар, а кожная літара і лічба ў ім мае сваё значэнне. Ведаючы гэта, можна хутка, лёгка і з задавальненнем падабраць колеры.


Але на практыцы людзі карыстаюцца значна меншай палітрай колераў. Калі зноў пачаць ад школы, то наборы фламастараў, як і наборы алоўкаў, пачнаюцца з шасці, ну і далей – 8, 10, 12, 24 і г.д.
Шэсць колераў: жоўты, зялёны, сіні, чырвоны, карычневы, чорны.
У набор з васьмі колераў уваходзяць: чырвоны, памяранцавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы, ружовы.
У набор з дзесяці фламастараў уваходзяць: чырвоны, памяранцавы, ружовы, жоўты, зялёны, блакітны, цёмна-сіні, фіялетавы, чорны, карычневы.
Адпаведна ў наборы з 12 фламастараў мы маем: жоўты, памяранцавы, салатавы, зялёны, блакітны, сіні, ружовы, малінавы, барвовы, чырвоны, карычневы, чорны.


У набор з 12 колераў (Піцерская палітра) уваходзяць: жоўты, памяранцавы, пунсовы, малінавы, чырвоны, фіялетавы, блакітны, сіні, салатавы, цёмна-зялёны, карычневы, чорны.
Для шырокага ўжытку ёсць наборы ў 18 колераў і 24 колеры.

Больш аб’ёмныя наборы ажно да 358 штук адносяцца ўжо да прафесійных. Імі карыстаюцца ў асноўным прафесійныя мастакі, якія зусім паспяхова пачалі прымяняць фламастары для творчай працы.

Акрамя фламастараў у свеце канцылярыі існуюць маркеры. Яны нагадваюць яркую пісьмовую прыладу, але маюць зусім іншае прызначэнне. Іх актыўна ўжываюць офісныя працаўнікі, у той час як фламастары лічацца больш мастацкай прыладай.
На першы погляд яны падобныя – прынцып падачы чарніла аднолькавы, а форма корпуса і разнастайнасць колераў любога віду вялікая. Але ёсць адно адрозненне, якое праводзіць выразную грань паміж гэтымі двума найменнямі – насычанасць колеру.
Фламастары прызначаны для малявання, таму іх колеры яркія, выразныя, яны добра зафарбоўваюць паперу, не прасвечваюцца. Маркеры ж малююць бледнымі колерамі і не перакрываюць тэкст. Яны не даюць гэтак насычанага малюнка, не дазваляюць атрымліваць якасны выразны малюнак.
Замяніць фламастар маркерам наўрад ці атрымаецца. Маляваць імі магчыма, існуюць нават тэхнікі скетчынгу з ужываннем гэтай прылады. Малюнкі атрымліваюцца далікатнымі, але бледнымі. Фламастары ж даюць больш выразны вынік, насычаюць малюнкі фарбамі, што падкрэслівае іх асаблівы шарм. Менавіта фламастары – тое, што трэба дзецям. У раннім узросце ўсё любяць насычаныя колеры і яркую палітру, таму маркеры будуць здавацца сумнымі і сапраўды не спрыяюць развіццю любові да творчасці і мастацтва.
Наборы маркераў могуць утрымоўваць 30/40/60/80 каляровых маркераў.

12/24/48/60/100 колераў утрымоўваюць наборы каляровых ручак-лінераў 0,38 мм.
Маркеры бываюць спіртавыя, акрылавыя, акварэльныя і інш.


Асноўныя перавагі акрылавых маркераў:
- Універсальнасць.
Акрылавыя маркеры можна выкарыстоўваць на любых паверхнях, што робіць іх ідэальнымі для розных праектаў – ад стварэння малюнкаў да дэкарыравання прадметаў.
- Насычаныя колеры.
Яны забяспечваюць яркі і шчыльны колер, які не цьмянее з часам.
- Хуткае высыханне.
Акрылавая фарба хутка сохне, што зручна для шматпластавых работ.
- Устойлівасць.
Пасля высыхання фарба становіцца водатрывалай і даўгавечнай, што дазваляе выкарыстоўваць работы, створаныя акрылавымі маркерамі, нават на дварэ.
- Выгада ў выкарыстанні.
Не патрабуецца дадатковых прылад, такіх як пэндзлі ці палітры. Гэта робіць акрылавыя маркеры выдатным выбарам для мабільнай творчасці.
Чым акрылавыя маркеры адрозніваюцца ад звычайных?
- Тып фарбы.
Акрылавыя маркеры: запоўнены акрылавай фарбай, якая стварае шчыльны, матавы пласт.
Звычайныя маркеры: звычайна ўтрымоўваюць чарніла на воднай ці спіртавой аснове, меней устойлівыя і насычаныя.
- Паверхні.
Акрылавыя маркеры: падыходзяць для малявання практычна на любой паверхні – папера, дрэва, шкло, тканіна.
Звычайныя маркеры: часцей за ўсё выкарыстоў-ваюцца толькі на паперы ці кардоне.
- Вадаўстойлівасць
Акрылавыя маркеры: пасля высыхання становяцца ўстойлівымі да вады і вонкавых уздзеянняў.
Звычайныя маркеры: не ўстойлівыя да вады, іх чарніла можа выцірацца.
- Тэкстура і эфект.
Акрылавыя маркеры: забяспечваюць матавую, непразрыстую тэкстуру, якая нагадвае акрылавую фарбу.
Звычайныя маркеры: чарніла часта празрыстае, асабліва на цёмных паверхнях.
- Магчымасць шматслойнасці.
Акрылавыя маркеры: дазваляюць накладваць пласты фарбы без размазвання папярэдніх.
Звычайныя маркеры: чарніла можа змешвацца ці размазвацца пры паўторным нанясенні.
Акрылавыя маркеры прадаюцца ў наборах з 12-80 колераў.

Наборамі па 1/2 шт. прадаюцца металічныя маркеры-пэндзлі колеру: золата, срэбра, белы колер. Шырока прымяняюцца ў рытуальных бюро.
Акварэльныя і водныя маркеры ўтрымоўваюць сумесь фарбавальніка і вады , што робіць іх аўтсайдарамі ў свеце маркераў. Яны не заўсёды расцякаюцца па паперы гэтак хутка, як спіртавыя маркеры, але ўсё ж могуць пашкодзіць паверхню, калі выкарыстоўваць непрыдатную паперу.
(Працяг у наступным нумары.)

