Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзяды ў Лідскім музеі

Дзяды ў Лідскім музеі

7 лістапада 2025, 20:37 Гісторыя і краязнаўства 8
Дзяды ў Лідскім музеі

Напачатку лістапада беларусы традыцыйна адзначаюць Дзяды – свята ўшанавання памяці продкаў, якое набыло дзяржаўны статус з 1998 г.

 Асеннія Дзяды лічацца вельмі важнымі ў гадавым коле памінальных дат. Другая назва – Задушны дзень, дзень сустрэчы жывых з душамі спачылых родных і блізкіх, за якіх у храмах замаўляюць малітвы, стараючыся ўзгадаць усіх пайменна. 

Сённяшнія Дзяды, безумоўна, адрозніваюцца ад даўнішніх традыцый. Але, як бы там ні было, нашы сучаснікі зберагаюць галоўнае – памяць пра сваіх продкаў: спяшаюцца прыбраць могілкі, паставіць новыя букеты кветак, запаліць свечкі, наведаць храмы, сесці за памінальны стол.

Нездарма кажуць, што гэтае свята патрэбна і жывым, і мёртвым.

 1 лістапада ў атмасферна-этнаграфічную гасцёўню “Час. Традыцыі. Вобразы” на куратарскую экскурсію “Сям’я. Сямейныя традыцыі” завіталі навучэнцы ДУ “Сярэдняя школа №4 г. Ліды” і ДУ “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды ім. П. М. Машэрава”, каб больш падрабязна даведацца пра колішнія традыцыі восеньскіх Дзядоў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0937
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4331
Далучайцеся да нас