Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр гарадзенскі доктар і літаратар Мечыслаў Курыловіч

Памёр гарадзенскі доктар і літаратар Мечыслаў Курыловіч

24 кастрычніка 2025, 22:28 літаратура 20
Памёр гарадзенскі доктар і літаратар Мечыслаў Курыловіч

Сумная вестка прыйшла з Гародні. Пасля кароткай і цяжкай хваробы не стала гарадзенскага доктара і літаратара Мечыслава Курыловіча.

Нарадзіўся Мечыслаў Курыловіч 17 лютага 1939 года у Гародні.

Пасля заканчэння Гарадзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым доктарам у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гародні. Апошнія два гады перад пенсіяй у Мурманску.

Сабраў успаміны, напісаў сямейную хроніку і выдаў уласным коштам.

Як літаратар выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня», «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”, “Матыў прынёманскіх вятроў” – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”, рэгулярна ў альманаху “Новы Замак”. Ягоныя вершы вылучаліся дасціпнасцю і аўтарскім гумарам. Быў аптымістычным і жыццярадасным чалавекам.

Светлая памяць…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас