Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бульба-фэст у Воранаве

Бульба-фэст у Воранаве

3 кастрычніка 2025, 17:59 Культура 24
Бульба-фэст у Воранаве

Нават і не верыцца, што гістарычна-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь можа таксама актыўна ўжывацца! Так, менавіта, ужывацца! Цэлы фестываль нават прыдумалі! І гэта непадалёку ад горада Ліды. У бліжайшым ад яго гарадскім пасёлку Воранава! А раней жа гэта быў і Лідскі павет!

Аб чым я? Ды пра беларускую смакату! Пра наш беларускі хлеб! Пра бульбачку. І не проста пра бульбу, а пра стравы, якія вырабляюцца з яе. Якія толькі ні ствара-юцца смачныя шэдэўры рукамі гаспадынь! І клёцкі, і бабка, і… вядома, ДРАНІКІ! Зафіксавана аж 235 народных рэцэптаў і сабраны яны ў 66 раёнах Беларусі. Дранікі лічаць адной з найвядомейшых беларускіх нацыянальных страў. І 15 траўня 2022 года Рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі традыцыі выпякання бабкі, драні-каў і таркаванкі з цёртай бульбы. Такім чынам, дранікі афіцыйна атры-малі статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці.

27 верасня ў Воранаве прайшоў бульба-фэст “Воранаўскі дранік”. Дэгустацыі, конкурсы, забавы, выступленні артыстаў, жарты… На любы густ… Зарадзіцца пазітыўным настроем змаглі ўсе: ад малога да старога…

Сяльгаспрадпрыемствы раёна прадставілі разнастайнасць страў з бульбы. На падворку “Байк-дранік” гатавалі дранікі мужчыны-байкеры.

Паўдзельнічаць у майстар-класах па прыгатаванні дранікаў і страў з бульбы запрашалі на пляцоўках “Дранік-гаспадар” і “Дранік са смакам традыцый”.

А якая беларуская бульбяная страва без беларускай мовы? Дык яна тут панавала на кожным кроку! Жывуць жа тут беларусы! І так да вечара – з канцэртам шырокавядомага, папулярнага беларускага гурта “Дразды”. Іх песні “Беларуская мова”, “Сланечнік”, “Вёска”, “Вясковы лавелас”, “Мама”, “Лазня” і шмат іншых, а таксама знакамітая, якая стала візітоўкай і хітом – “Хата бацькоў”! Усё гэта грэла, наталяла і натхняла душу беларуса ра-даснымі пачуццямі яшчэ больш любіць і шанаваць свае традыцыі, сваю культуру, свае карані!

Сярод запрошаных зорак былі таксама Вольга Рыжыкава і Тэа, калектыў “Добрыя людзі” і “Уладары”, кавер-гурт “Креатив Бэнд”, народны фальклорны калектыў “Сентар”, эстрадны калектыў “Ліда-мюзікл”.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас