Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пераможцам музычнага конкурсу “Інтэрбачанне” стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук, Беларусь на шостым месцы

Пераможцам музычнага конкурсу “Інтэрбачанне” стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук, Беларусь на шостым месцы

27 верасня 2025, 06:49 Культура 26
Пераможцам музычнага конкурсу “Інтэрбачанне” стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук, Беларусь на шостым месцы

В’етнамец набраў 422 балы. Другое месца з вынікам 373 балы занялі прадстаўнікі Кыргызстана – трыа NOMAD. На трэцім радку з вынікам 369 балаў размясціўся Катар і яго выканаўца Дана Аль-Мір. Чацвёртае месца за Калумбіяй, яна набрала 347 балаў. Яе прадставіла спявачка Нідзія Гангора. Пятае за артыстам з Таджыкістана Фарухам Хасанавым. Ён атрымаў 344 балы.

Шостае месца з вынікам 341 бал заняла беларуска Анастасія Краўчанка. У фінале яна выканала песню “Матылёк”, словы да якой напісала сама.

Вышэйшую ацэнку Беларусі, паставіўшы нашу краіну на першае месца, далі ААЭ, Расія, Узбекістан, Калумбія. На другім месцы Беларусь была па версіі В’етнама і Сербіі, на трэцім – Катара.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Узбекістан, Бразілія, ЗША, ААЭ, Саудаўская Аравія, Кітай, В’етнам, Кенія і іншыя.

Пераможцу конкурсу пасля выступленняў вызначыла шляхам галасавання міжнароднае прафесійнае журы, якое складаецца з прызнаных музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.

БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас