Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бярозаўка адсвяткавала свой 35-гадовы юбілей

Бярозаўка адсвяткавала свой 35-гадовы юбілей

27 верасня 2025, 06:55 Грамадства, Культура 32
Бярозаўка адсвяткавала свой 35-гадовы юбілей

20 верасня ў трыццаць пяты раз бярозаўцы адзначылі Дзень горада. Менавіта гэтулькі гадоў прайшло з таго моманту, як гэтаму населенаму пункту прысвоілі статус горада. Эпіцэнтрам народных гуляў стаў гарадскі парк, які на час ператварыўся ў адну вялікую забаўляльную пляцоўку.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстай часткі. На летнюю сцэну па ўзнагароды падымаліся лепшыя прадстаўнікі самых розных прафесій, якія штодня ўносяць важкі ўнёсак у развіццё Бярозаўкі.

Затым адбылася канцэртная праграма “Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь” народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Шкляры”, творчых калектываў Бярозаўскага гарадскога Дома культуры. На працягу ўсяго мерапрыемства ў парку працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, рамесныя рады, атракцыёны і фуд-корт. Завяршылася імпрэза святочным феерверкам і дыскатэкай пад адкрытым небам.

Паводле Анжалікі Звярко.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас