Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арт-лаўку

Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арт-лаўку

17 верасня 2025, 20:28 Культура 26
Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арт-лаўку

Да Дня беларускага пісьменства на бульвары Гедыміна з’явіліся незвычайныя арт-лаўкі – малыя архітэктурныя формы, якія ўжо паспелі палюбіцца лідзянам і гасцям горада.

7 верасня былі падведзены вынікі творчага агляду, і пераможцы атрымалі заслужаныя граматы Лідскага райвыканкама.

1 месца – Лідскае ГУП ЖКГ; 

2 месца – АСП “Нёман”, ААТ “Менскі завод колавых цягачоў” і Лідскі гісторыка-мастацкі музей; 

3 месца – ГП “Конус” і ААТ “Шклозавод “Нёман”.

Сярод пераможцаў лаўка Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Чым жа музейная лаўка вылучаецца сярод іншых?

На яе падлакотніку – кніга: “Валянцін Таўлай, “Выбранае”, Мінск, 1947”. Так, зборнік пад назвай “Выбранае” – першая кніга Валянціна Таўлая, патрымаць якую ў руках паэту не ўдалося. Валянціна Таўлая не стала 27 красавіка, а кніга выйшла напрыканцы 1947 года.

Назву кнізе ён хацеў даць іншую і, магчыма, да чытача зборнік дайшоў бы пад псеўданімам Паўлюк Сірата. Задума выдаць свае творы пад адной вокладкай прыйшла да паэта, калі ён жыў у Лідзе.

Сёння ў доме, дзе жыў да Вялікай Айчыннай вайны Валянцін Таўлай, працуе літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Пераступіўшы парог будынка, наведвальнік акунаецца ў мінулае жыццё і творчую дзейнасць яго былога гаспадара. Запрашаем і вас наведаць дом Валянціна Таўлая па адрасе: Замкавая, 7 у Лідзе.

Дзякуем усім удзельнікам за крэатыў, працу і любоў да роднага горада. Арт-лаўкі сталі не проста ўпрыгожваннем вуліц, а знакам аб’яднання ідэй, эстэтыкі і лакальнай ідэнтычнасці.

Прыходзьце, фатаграфуйцеся, дзяліцеся ўражаннямі – Ліда натхняе!

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас