Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спрычыніўся да лідскай літаратуры

Спрычыніўся да лідскай літаратуры

5 верасня 2025, 06:26 літаратура 39
Спрычыніўся да лідскай літаратуры

Беларускаму байкапісцу, празаіку, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Уладзіміру Корбану

(1910-1971) 25 жніўня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння

Нарадзіўся пісьменнік у Барані Аршанскага раёна ў сям’і рабочага. У 1914 годзе бацькі пераехалі ў Петраград, а пасля грамадзянскай вайны ў Расіі, сям’я вярнулася зноў у Барань. Тут, не скончыўшы і пяці класаў, Уладзімір Корбан паступіў вучыцца на токара. У 1930 годзе ён скончыў сярэднюю вячэрнюю школу і два гады працаваў токарам-расточнікам на караблебудаўнічым заводзе ў Ленінградзе.

У 1932-1934 гадах юнак служыў у Чырвонай Арміі пад Менскам. Затым працаваў старшынём заўкама аршанскага завода “Чырвоны Кастрычнік”, старшынём будаўнічага камбіната Аршанскага льнокамбіната. Завочна вучыўся ў Менскім юрыдычным інстытуце (скончыў два курсы). У верасні 1939 года Уладзімір Корбан разам з Чырвонай Арміяй прымаў удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь.

У гады Другой сусветнай вайны беларус камандаваў стралковай ротай, працаваў у аператыўным аддзеле штаба дывізіі. Удзельнічаў у баях пад Бранскам і Арлом, у вызваленні Беларусі, у баях ва Усходняй Прусіі. Вярнуўся дамоў і ў 1948-1952 гадах зноў пачаў працаваць на заводзе “Чырвоны Кастрычнік” галоўным механікам, начальнікам цэха, начальнікам аддзела кадраў. А пасля быў прызначаны дырэктарам цвікавога завода ў Лідзе.

У 1952 годзе Уладзімір Корбан пераехаў у Менск і працаваў у часопісе “Вожык”, а пасля чатыры гады быў яго рэдактарам.

Першую байку ў рэспубліканскім друку паэт надрукаваў у 1946 годзе (друкавацца пачаў крыху раней у армейскай перыёдыцы – байка “Цяля і ліса” і іншыя). Аўтар больш, чым пятнаццаці кніг баек, вершаў, апавяданняў, сярод іх: “Мы іх ведаем”, “Байкі”, “З вецярком”, “Дакладныя прыкметы”, “Гарачая прыпарка”, “Дзе гэта вуліца?”, “Да цешчы на бліны”, “Сіняк”, “Не на сваім месцы”, “Свінні ў рэпе”, “Дзям’янава юшка”, “Шклянка чаю”. Аўтар кніжак для дзяцей “Янка і санкі”, “Пра жывёл і пра звяроў”, “Учора, сёння і заўжды”, “Суседні двор” і іншых. Творы Уладзіміра Корбана вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Рабіў ён таксама вершаваныя подпісы да плакатаў і паштовак.

Памёр Уладзімір Корбан 30 лістапада 1971 года. Імем яго названы вуліцы, а таксама ўстаноўлены памятныя дошкі ў Оршы і Барані.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас