Home
У свеце

Навіны Германіі. Вернер Герцаг атрымлівае “Залатога льва” за ўклад у кінематограф

Навіны Германіі. Вернер Герцаг атрымлівае “Залатога льва” за ўклад у кінематограф

На адкрыцці Венецыянскага кінафэсту нямецкі рэжысёр Вернер Герцаг атрымлівае “Залатога льва” за выдатныя дасягненні ў кінематографе і паказвае свой новы дакументальны фільм

На адкрыцці 82-га Венецыянскага кінафестывалю нямецкі рэжысёр Вернер Герцаг (на фота) быў узнагароджаны “Залатым ільвом” за выдатныя дасягненні ў кінематографе.

86-гадовая легенда Галівуду Фрэнсіс Форд Копала (“Хрышчоны бацька”, “Апакаліпсіс сёння”) прамовіў laudatio ў гонар 82-гадовага рэжысёра.

– Сёння мы проста святкуем тое, што такі сапраўды вялікі чалавек жыве побач з намі, – сказаў Копала. Ён ахарактарызаваў фільмы Герцага як “унікальныя і вельмі розныя – але ўсе шыкарныя”.

Герцаг падзякаваў такімі словамі:

– Венецыя заўсёды была да мяне добразычлівая. 

Яго новы дакументальны фільм “Сланы-здані” пра статак так званых сланоў-зданяў у непраходных высака-гор’ях Анголы дэманструецца ў рамках пазаконкурснай праграмы.

Вернер Герцаг (нарадзіўся ў Мюнхене ў 1942 годзе) – кінарэжысёр (“Носферату”, “Фіцкаральда”), прадзюсар, акцёр, акцёр дубляжу і пісьменнік. Ён з’яўляецца адным з найважнейшых прадстаўнікоў міжнароднага аўтарскага кіно і “новага нямецкага кіно”. У 2009 годзе часопіс Time назваў яго адным са 100 самых уплывовых людзей свету.

Венецыя (dpa/d.de). © pa/dpa.

Previous article Спрычыніўся да лідскай літаратуры
Next article Навіны Германіі. Новая сістэма вайсковай службы на падыходзе

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515