Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі”

“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі”

29 жніўня 2025, 08:30 Культура 24
“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі”

Зямлі маёй песні – жывыя старонкі!

Крыніцаў жывых голас чысты і звонкі.

Зямлі маёй песні, зямлі маёй памяць,

Як добра спяваць у абдымку з сябрамі!

З гэтых радкоў і харэаграфічнай кампазіцыі “Зямлі маёй песні” з вяночкамі і ручнікамі  ў выкананні ўзорнага ансамбля танца “Забавушка” Дзяржаўнай установы адукацыі “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”  распачаўся 24 жніўня ў ам. Мажэйкава 5-ты рэгіянальны фестываль-конкурс песеннага фальклору “Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі” памяці Земавіта Фядэцкага.

А сам Земавіт Фядэцкі (М. Жукаў) нагадаў як усё пачыналася:

– Як ні кінь, спеў і мова не жывуць на Беларусі паасобку. Яны заўсёды разам.

У цяжкія часіны вайны я жыў некалькі гадоў у Феліксаве, у сям’і майго сябра Уладзіміра Мальца. Я працаваў з ім у полі, дапамагаў будаваць новую хату, хадзіў на вячоркі, на вяселлі, на талокі, на хрысціны і на хаўтуры, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з паненкамі на вечарынках – а потым запісваў у сшытак феліксаўскія песні.

Зразумела, я не ведаў, ці будзе з гэтага калісьці нейкі спажытак і ці здолею ў бу-дучыні выдрукаваць свой зборнік. Аднак, мне хацелася дасягнуць нечага іншага ад звычайных этнаграфічных запісак. Я надта добра ведаю, што я – звычайны аматар, але беларуская песня мне вельмі дарагая і блізкая. I калі мне ўдасца ўратаваць ад забыцця хоць жменьку таго скарбу, гэта будзе для мяне вялікай ўзнагародай.

Я склаў феліксаўскія песні найлепш, як толькі ўмеў, і цяпер аддаю іх у рукі вам, чытачам! Я хачу верыць, што чорнае трупяхлё здзеку перастане ўрэшце нішчыць жывое цела беларускай мовы і што новае пакаленне зачне больш, чым раней, цікавіцца песнямі сваёй бацькаўшчыны. Я палюбіў Беларусь з маленства, гэтую цудоўную старонку, сумную і вясёлую, што ззяе, грае і пяе!

Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс запісаных ім песень амаль 50 гадоў! Як быццам не было нічога больш каш-тоўнага, што варта было б хаваць ці вазіць з сабой: і праз вайну, і праз пасляваенную разруху. За ўсім гэтым бачна яго вялікая любоў да малой радзімы, да нашай спадчыны!

I радзіма адказала яму такой жа шчырай любоўю. У 2017 годзе на Лідчыне па ініцыятыве дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, перш за ўсё ў асобе Ганны Некраш , і рэдактара часопіса “Лідскі летапісец” Станіслава Судніка, быў заснаваны рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага.

 І вось сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 17 калектываў/выканаўцаў з дзевяці раёнаў Гарадзенскай вобласці:

  1. УЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ “ЧОБАТЫ” (ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры”):

1) “Аў лузе, лузе на перавозе”;

2) “Штось у лесе гукае”;

  1. ДАР’Я МЫТНІК, салістка дзіцячага фальклорнага калектыву “Перапёлачка” (ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”):

1) “Усёй туман”;

  1. ВОЛЬГА АЎДЗЕВІЧ I ВЕРАНІКА МАРМЫШ (ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”):

1) “Хадзіла, гуляла”;

  1. ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ “ЯВАР” (філіял “Мажэйкаўскі клуб-бібліятэка”, Лідскі раён);

1) “Цячэ рэчанька”;

  1. Народны фальклорны калектыў “Кужэліца” (філіял “Сінькоўскі дом культуры”, Смаргонскі раён);

1) “Ой, валы мае”;

  1. НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ “ЖЫВІЦА” (філіял “Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці”, Гарадзенскі раён):

1) “Кукавала зязюля”;

2) “Ёсць у міне чорны бровы “;

  1. КЛУБ АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ “БЕРАСТАВІЦКАЯ СКАРБОНКА” (ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”):

1) “Ехаў казачэнька”;

2) “Ні сама я жыта сеяла…”;

  1. НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ “КРЫНІЧКА” (ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай твор-часці”:

1) “Сёння Ян”;

2) “Жыта жала”;

  1. НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ в. Ахонава НАВАЯЛЬНЯНСКАГА ДОМА КУЛЬТУРЫ (Дзятлаўскі раён):

1) “Пава”;

2) “Камень”;

  1. НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ в. Погіры ГЕЗГАЛАЎСКАГА ДОМА КУЛЬТУРЫ (Дзятлаўскі раён):

1) “Ты ўзыдзі, узыдзі, сонца краснае”;

2) “На дварэ дожджык…”;

  1. ВАКАЛЬНЫ ГУРТ “КУЛЯШОЎСКІЯ СЯБ-РОЎКІ” аматарскага аб’яднання “Субяседніца” (філіял “Першамайскі дом культуры, Шчучынскі раён);

1) “У нашай хаце свадзьба будзе “;

2) “А ў верасні месяцы…”;

  1. НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ “ТАЛЕР” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, г. Ліда):

1) “Зь зялёнага гаю”;

2) “Біла жонка мужыка “;

13) СТАНІСЛАВА БАБРОЎСКАЯ I ГАЛІНА СІДАРЭВІЧ (філіял “Мінойтаўскі культурна-досугавы цэнтр, Лідскі раён);

1) “Шумяць вербы “;

14) ЮДЗІН ЯГОР (філіял “Крупаўскі дом культуры”, Лідскі раён):

1) “Ой там за ракою… “;

15) ” НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ “УЛЬЯНІЦА” (філіял “Ганчарскі дом культуры”, Лідскі раён):

1) “Закукавала сіва зязюля ў гаю”;

16) НАТАЛЛЯ ШЧАЛКАНОГАВА I МАРЫЯ РУДЭНКА (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, г. Ліда):

1) Ой, у полі на гарбочку”;

17) МІКАЛАЙ САКАЛОЎСКІ (філіял “Першамайскі дом культуры”, Лідскі раён):

1) “Ой, зара, зара”.

 

Ацэньвала каркунсантаў журы ў складзе:

Суднік Станіслаў Вацлававіч – пісьменнік, паэт, перакладчык, журналіст, краязнавец – старшыня журы;

Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна – галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама;

Троцкая Вольга Раманаўна – дырэктар Дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Бялькевіч Ала Антоніеўна – вядучы метадыст па народных традыцыях, абрадах, фальклоры і этнаграфіі Гарадзенскага абласнога ўпраўлення культуры;

Ярунічава Алеся Юр’еўна – мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Гайко Аляксей Лявонцьевіч – старшыня Мажэйкаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

 

Па выніках выступленняў дыпломам за 1-е месца ўганараваны:

 Узорны фальклорны гурт “ЧОБАТЫ” (ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры”).

Дыпломамі за 2-е месца ўганараваны:

Народны фальклорны гурт “ЖЫВІЦА” (філіял “Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці”, Гарадзенскі раён);

Народны фальклорны гурт “ТАЛЕР” (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, г. Ліда).

Дыпломамі за 3-е месца ўганараваны:

Народны фальклорны калектыў в. Погіры Гезгалаўскага дома культуры (Дзятлаўскі раён);

Фальклорны гурт “ЯВАР” (філіял “Мажэйкаўскі клуб-бібліятэка”, Лідскі раён);

МІКАЛАЙ САКАЛОЎСКІ (філіял “Першамайскі дом культуры”, Лідскі раён).

Усе астатнія гурты і выканаўцы атрымалі дыпломы за ўдзел у фестывалі.

Старшыня журы Станіслаў Суднік уручыў два фальклорныя зборнікі, якія некалі былі запісаны ў населеных пунктах Лідскага павета, але цяпер гэта Шчучынскі раён, вакальнаму гурту “КУЛЯШОЎСКІЯ СЯБРОЎКІ” аматарскага аб’яднання “Субяседніца” (філіял “Першамайскі дом культуры, Шчучынскі раён) і выказаў спадзяванне, што на наступным фестывалі мы пачуем песні з гэтых зборнікаў.

Напрыканцы была выказана падзяка структурам, якія падтрымалі фестываль. Гэта:

Лідскі хлебазавод,

“Лідахлебапрадукт”,

“Лідскае піва”,

ПУП “Пружмень”,

адміністрвцыя ЛРСУП “Мажэйкава”,

супрацоўнікі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Адгучалі звонкія галасы дзяцей, у якіх жыве надзея і вера ў лепшую будучыню, адгучалі і мудрыя песні прадстаўнікоў старэйшага пакалення, у якіх захоўваецца памяць пра мінулае і павага да традыцый.

А каб гэтыя традыцыі ніколі не перапыняліся завяршыла фестываль песня “Сто гадоў” у выкананні Народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага клуба-бібліятэкі.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4220
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас