Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

20 жніўня 2025, 10:44 Культура, літаратура 57
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

Горад Ліда жыве ў чаканні вялікай падзеі – працягвае сваё ператварэнне і падрыхтоўку да святкавання ХХХII Дня беларускага пісьменства, якое пройдзе для жыхароў і гасцей 6-7 верасня 2025 года. ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” працягвае добраўпарадкаванне ў філіялах, але асабліва маштабна змены кранулі будынак самой Лідскай раённай бібліятэкі. Абноўлены фасад, праведзены ўнутраныя работы, зменены дызайн і афармленне. Характэрнымі сталі нанесеныя на фасад будынка сінія васількі – менавіта гэтая кветка абвешчана раслінай 2025 года ў Беларусі, што вельмі сімвалічна.

Адмысловую ўвагу і позіркі мінакоў прыкоўвае мурал з выявай паэта Янкі Купалы, чыё імя носіць бібліятэка, які з’явіўся на тарцы будынка. “Ад прадзедаў спакон вякоў…” – радкі з верша “Спадчына” надаюць кампазіцыі завершаны выгляд. Мастацкае афармленне фасада бібліятэкі даручылі таленавітаму мастаку Пахом-чыку  Кастусю Віктаравічу (г. Менск).

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас