Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Абавязковая кіберабарона для кампаній з 2026 года

Навіны Германіі. Абавязковая кіберабарона для кампаній з 2026 года

26 ліпеня 2025, 10:01 У свеце 29
Навіны Германіі. Абавязковая кіберабарона для кампаній з 2026 года

Абарона важных сістэм і прадпрыемстваў ад кібератак павінна быць замацавана на заканадаўчым узроўні

Урад Германіі мае намер да пачатку 2026 года замацаваць еўрапейскую дырэктыву пра абавязковую абарону важных сістэм і прадпрыемстваў ад кібератак у Германіі на заканадаўчым узроўні.

– Міністэрства ўнутраных спраў ФРГ у наш час узмоцнена прасоўвае гэтую тэму, – паведаміла прэзідэнт Федэральнага кіравання па інфармацыйнай бяспецы (BSI) Клаўдзія Плятнер нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву DPA. – Я спадзяюся, што мы зможам зрабіць усё неабходнае для таго, каб напачатку 2026 года адпаведны закон набыў сілу.

Па дадзеных МУС, напачатку ліпеня свае меркаванні з нагоды праекта, які сярод іншага прадугледжвае абавязкі аналізаваць рызыкі і паведамляць пра інцыдэнты ў сферы бяспекі, выказалі федэральныя землі і зацікаўленыя аб’яднанні.

Укараненне еўрапейскай дырэктывы NIS-2 заклікана павялічыць узровень кібербяспекі прадпрыемстваў і арганізацый. Важнымі ўстановамі ў разуменні закона лічацца сярод іншага буйныя прадпрыемствы, якія працуюць у сферы энергазабеспячэння, транспарту, забеспячэнні пітнай вадой, вытворчасці прадуктаў сілкавання, падрыхтоўкі сцёкавых вод і тэлекамунікацый. Бо калі б яны перасталі працаваць, напрыклад, з-за таго, што хакер зашыфраваў іх дадзеныя ці заблакаваў доступ да іх, гэта мела б істотныя наступствы для насельніцтва. Абавязкі па ўкараненні адпаведных мер бяспекі для абароны ад кібератак і барацьбы з імі ў будучыні закране каля 29 тысяч прадпрыемстваў, гэта значыць нашмат больш, чым гэта было раней.

Берлін (dpa).

На фота: Кампаніі павінны быць гатовыя да кібератак.© iStock.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас