Пачынаючы з ліпеня, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і верасні.
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.


Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец праявіць іх у служэнні людзям і Богу.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы ў месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа, неаб-ходна:
- Вызначыцца са спецыялізацыяй:
– Катэхетыка – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
– арганізатар літургіі;
– арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
– супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
– Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
– “Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў” – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.
- Прадставіць наступныя дакументы:
– біяграфія (напісаная ўласнаручна);
– рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
– копіі пасведчанняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;
– 2 фотаздымкі 3х4;
– копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
– копія пашпарта;
– медыцынская даведка.
- Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
– 30 жніўня ў 11.00;
– 6 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6,
225411, г. Баранавічы.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: +375 (163) 67-64-19
МТС: +375 (29) 513-57-92
А1: +375 (29) 644-26-05
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: www.catcollege.by.
Тэкст і фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by.

