Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Новае еўрапейскае агенцтва па барацьбе з адмываннем грошай AMLA

Навіны Германіі. Новае еўрапейскае агенцтва па барацьбе з адмываннем грошай AMLA

11 ліпеня 2025, 20:28 У свеце 15
Навіны Германіі. Новае еўрапейскае агенцтва па барацьбе з адмываннем грошай AMLA

Банкаўская метраполія Франкфурт-на-Майне стане еўрапейскім цэнтрам барацьбы з адмываннем грошай

Злачыннасць, карупцыя, ценявая занятасць: мільярды еўра з нелегальных крыніц у Еўропе штогод трапляюць у афіцыйную эканоміку. Новы орган Еўрапейскага саюза AMLA (Anti-Money Laundering Authority) у Франкфурце закліканы ў будучыні больш эфектыўна змагацца з адмываннем грошай. Задача AMLA складаецца ў тым, каб ажыццяўляць прамы нагляд прыкладна за 40 транснацыянальнымі банкамі з высокім узроўнем рызыкі адмывання грошай, уключаючы крыптавалютныя платформы. Акрамя таго, гэта еўрапейскае агенцтва, размешчанае ў франкфурцкім хмарачосе Месетурм і налічвае больш за 400 супрацоўнікаў, будзе каардынаваць і падтрымліваць нацыянальных рэгулятараў.

– На дадзены момант у нас 27 розных сістэм барацьбы з адмываннем грошай па ўсёй Еўропе, – кажа кіраўнік агенцтва AMLA Бруна Сега, дадаючы, што сістэма павінна быць уніфікаванай. – У ёй не павінна быць шчылін, якімі маглі б скарыстацца злачынцы.

AMLA дапаможа зменшыць узровень сур’ёзных злачынстваў, такіх як арганізаваная злачыннасць, гандаль наркотыкамі і людзьмі, а таксама тэрарызм.

Франкфурт-на-Майне (dpa).

На фота: Від на Франкфурт-на-Майне© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3330
Далучайцеся да нас