Home
Культура

Звініць каса – жыве вёска

Звініць каса – жыве вёска

21 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Ганчары адбыўся конкурс ручной касьбы “Звініць каса – жыве вёска”. Папулярнае брэндавае мерапрыемства адбываецца ўжо дзевяць год запар на Лідчыне. Падчас касьбы ацэньвалася хуткасць і якасць пракоса, наяўнасць традыцыйнага строю і ўпрыгожванне касы. Пераможцамі конкурсу сталі Ждонец Станіслаў – 1 месца (в. Верх-Ліда), Загдай Сяргей – 2 месца (ам. Ганчары), Рудзевіч Анатоль – 3 месца (ам. Беліца).

На працягу ўсяго мерапрыемства настрой удзельнікам конкурсу, членам журы і гасцям стваралі творчыя калектывы Лідчыны: народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры” і народны фальклорны гурт “Талер” Аддзела рамёстваў і традыцыыйнай культуры. Госцем брэндавага мерапрыемства стаў калектыў з Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, народны сямейны ансамбль “Сваякі”. Пад беларускія песні і мастар-клас па побытавых танцах майстры з Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры плялі раслінны габелен, а творчыя супрацоўнікі Ваверскага Дома культуры запрашалі пачаставацца смачнай гарбатай з духмяных беларускіх траў.

Конкурс касцоў “Звініць каса – жыве вёска”, які спрыяе захаванню традыцыйнага рамяства, надоўга запомніцца арганізатарам, удзельнікам і гасцям! Ужо зараз калектыў Ганчарскага Дома культуры плануе, чым будзе здзіўляць праз год. Тым больш, што наступны год юбілей-ны! Прыязджайце – і ўсё ўбачыце на свае вочы!

Наш кар.

Previous article “Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Next article Паштовы блок, прысвечаны жаночаму манастыру ў Полацку

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515