Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў біскупа Гарадзенскага Уладзіміра Гуляя з 50-годдзем з дня нараджэння

Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў біскупа Гарадзенскага Уладзіміра Гуляя з 50-годдзем з дня нараджэння

19 чэрвеня 2025, 23:33 Грамадства 5
Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў біскупа Гарадзенскага Уладзіміра Гуляя з 50-годдзем з дня нараджэння

14 чэрвеня біскуп Гарадзенскі Уладзімір Гуляй адзначыў 50-годдзе з дня нараджэння. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, павіншаваў іерарха з юбілеем.

“Ваша Эксцэленцыя, найдастойнешы біскуп Уладзімір!

З нагоды 50-годдзя з дня Вашага нараджэння ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, духавенства і вернікаў прыміце самыя шчырыя словы пажаданняў.

Кожны юбілей – гэта добрая нагода для таго, каб выказаць перад Богам і людзьмі словы ўдзячнасці і ўзнесці малітву за дар жыцця і паклікання, за дар служэння і ахвяры.

Дзякуем Богу за жыццё Вашай Эксцэленцыі, якое Вы атрымалі праз любоў вашых бацькоў, калі прыйшлі на свет 50 гадоў таму, 14 чэрвеня 1975 года, у старадаўнім, маляўнічым Ваўкавыску ў сям’і Юрыя і Марыі Гуляй. Разам з Вамі дзякуем за дар святога хросту, які Вы прынялі ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, і за дар Вашага паклікання.

Скончыўшы Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, Вы 26 чэрвеня 1999 г. прынялі прэзбітарскае пасвячэнне, удзеленае ў гродзенскай катэдры біскупам Аляксандрам Кашкевічам, дастойным Вашым папярэднікам на Гродзенскай катэдры. Атрымаўшы ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ступень магістра тэалогіі, вы працягвалі спалучаць душпастыркую працу з навуковай, згодна з выказваннем святога Яна Паўла II: “Вера і навука як два крылы птушкі, што дазваляюць чалавеку ўзняцца высока над прасторамі”. Тым самым, абараніўшы дактарат у 2011 г., Вы заахвоцілі семіна-рыстаў і студэнтаў да больш пільнага вывучэння святых навук Касцёла, будучы прэфектам і выкладчыкам дагматычнай тэалогіі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, выкладчыкам тэалогіі ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра, а таксама на “Курсах сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Спазнаўшы адказнасць за лакальны Касцёл падчас Вашага служэння біскупскім вікарыем па справах агульнага душпастырства Лідскага рэгіёна, будучы членам святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі, выконваючы функцыю дыяцэзіяльнага цэнзара, удзельнічаючы ў працах Сінадальнай камісіі па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу Гродзенскай дыяцэзіі як яе старшыня, Вы падрыхтаваліся да яшчэ большай адказнасці за Касцёл. Гэта заўважыў Божы народ і папа Францішак, які 5 красавіка 2024 года прызначыў Вас, ксяндза, доктара, кано-ніка Уладзіміра Гуляя, біскупам каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Затым, 30 верасня 2024 года, Вы змянілі біскупа Аляксандра Кашкевіча на пасадзе дыяцэзіяль-нага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

Дэвізам біскупскага служэння Вы абралі словы Sufficit tibi gratia Mea (“Хопіць табе Маёй ласкі”), з якімі Езус Хрыстус звяртаецца да апостала Паўла: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці” (2 Кар 12, 9).

Ваша Эксцэленцыя, дастойны юбіляр! Жадаем, каб і надалей Вы вялі дыялог з Хрыстом, які няспынна яго з намі падтрымлівае.

Няхай наступныя гады вашага жыцця і пастыр-скага служэння будуць знаходзіцца пад чулай апекай Маці Божай Кангрэгацкай. Святы Казімір Каралевіч і святы Максімільян Кольбэ няхай дапамагаюць Вам у пераадоленні ўсіх цяжкасцяў, якія сустракаюцца на Вашым пастырскім шляху.

Plurimos annos!

З пашанай, Ваш брат у пастырскім служэнні

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў

Беларусі.

Мінск, 14 чэрвеня 2025 г.”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы
Мова

У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

10 сакавіка 2020, 17:1516
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Далучайцеся да нас