Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кабінет: зніжэнне падаткаў для бізнэсу

Навіны Германіі. Кабінет: зніжэнне падаткаў для бізнэсу

19 чэрвеня 2025, 23:11 У свеце 23
Навіны Германіі. Кабінет: зніжэнне падаткаў для бізнэсу

Новы ўрад мае намер падтрымаць эканоміку з дапамогай шматмільярдных падатковых палёгак

Урад Германіі распрацаваў пакет законаў пра шматмільярдныя падатковыя палёгкі, каб падтрымаць эканоміку краіны. Сярод іншага законапраекты прадугледжваюць, што кампаніі змогуць спісваць да 30 % падаткаў на інвестыцыі ў рухомыя актывы, такія як станкі і іншае абсталяванне, сёлета і ў наступныя два гады. Таксама плануюцца больш сходныя варыянты амартызацыі для электрамабіляў, якія выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

Акрамя таго, з 2028 года чакаецца зніжэнне стаўкі карпаратыўнага падатку. Агульная падатковая нагрузка на бізнэс павінна скараціцца з трохі менш, чым 30 %, дзейсных на дадзены момант, да крыху менш за 25 % у 2032 годзе. Больш таго, кааліцыя жадае пашырыць меры па стымуляванні інвестыцый у навукова-даследчыя распрацоўкі і зменшыць стаўку падатку на прыбытак, які не размяркоўваецца. Зніжэнне падатковай нагрузкі на бізнэс з’яўляецца галоўнай мэтай новага ўрада Германіі.

Берлін (dpa).

Фота: © dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас