Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лёсы. Уладыслаў Чаржынскі і Ігнат Дварчанін былі сябрамі

Лёсы. Уладыслаў Чаржынскі і Ігнат Дварчанін былі сябрамі

13 чэрвеня 2025, 18:05 літаратура 28
Лёсы. Уладыслаў Чаржынскі і Ігнат Дварчанін былі сябрамі

У фондах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваецца “Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 года)” Ігната Дварчаніна (1995-1937), якая была выдзена Беларускім выдавецкім таварыствам у 1927 годзе. Выданне даволі рэдкае і каштоўнае. Але яно яшчэ больш дарагое тым, што на “Хрэстаматыі…” захаваўся аўтограф Ігната Дварчаніна. Сваю кнігу аўтар у 1929 годзе падараваў беларускаму літаратуразнаўцу, крытыку, перакладчыку, педагогу Уладыславу Чаржынскаму (1997-1974). На кнізе захаваўся аўтограф: “Старому сябру У.Чаржынскаму на добрую памятку. Ігнат. 31.VII. 29. Вільня”.

Як трапіла кніга ў Дзятлаўскі музей – застаецца загадкай. Найхутчэй, заснавальніку Дзятлаўскага музея Міхасю Петрыкевічу (1913-1999) нехта падараваў з бібліяфілаў. Тым больш, што Ігнат Дварчанін быў родам з вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна. А Міхась Петрыкевіч у 1968 годзе адкрыў у Дзятлаве музей, таму для музея ён збіраў экспанаты. Яму дапамагалі сябры – пісьменнікі Уладзімір Калеснік, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч, Фёдар Янкоўскі, Янка Скрыган і іншыя.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас