Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”

Патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”

16 мая 2025, 06:35 літаратура 25
Патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы бібліятэкары ладзілі патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты дашкольнага аддзялення Лідскага каледжа і члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Гучалі вершы і апавяданні пра Вялікую Айчынную вайну, напісаныя літаратарамі Лідчыны. Студэнты зачыталі вершы паэта Віктара Бачарова “Эдэльвейсы” і “Неизвестный”.

Затым Людміла Краснадубская прачытала баладу “Бяссмертны полк”. Паэты і пісьменнікі Лідчына дзяліліся сваімі творчымі працамі: Тарэса Смольская чытала верш са зборніка “Пусть новые песни о Лиде слагают”, Ірына Маркевіч напісала верш пра ўспаміны бабулі аб суровых ваенных часах “Я спытала ў бабулі”, Людміла Русь – баладу аб сваіх бацьках “Я не была на той вайне”, Ала Юшко ў сваёй творчасці закранула тэму дзяцінства, апаленага вайною і прачытала верш “Девочка с синими глазами”. Таксама чыталі свае вершы М. Каранеўская, А. Родзевіч і Г. Рэлікоўская.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас