Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
70 гадоў Віктару Праўдзіну

70 гадоў Віктару Праўдзіну

16 мая 2025, 08:13 літаратура 42
70 гадоў Віктару Праўдзіну

11 траўня споўнілася 70 год беларускаму пісьменніку, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэату Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктару Праўдзіну. Віктар Аляксандравіч нарадзіўся ў горадзе Лідзе. Ён аўтар кніг прозы “Візіцёр з Поўначы”, “Боль”, “Эксгумацыя”, “Вяртанне з апраметнай”, “Шлях на Галгофу”, “Танцевальный марафон”, “Нелюбімыя гінуць”, “Парыж, Эйфелева вежа і…”, “Непераможны злом” і інш. Ён майстар дэтэктываў, раманаў, апавяданняў. У яго творах прасочваюцца рэальныя падзеі, якія былі ўзяты з жыцця, падгледжаны падчас службы ў Міністэрстве ўнутраных спраў СССР. Віктар Аляксандравіч працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў “Нёман”, “Полымя”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Наведвае Віктар Аляксандравіч і горад Ліду. У Доме Валянціна Таўлая і ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзілі сустрэчы. Ліда – гэта малая радзіма беларускага пісьменніка.

На экспазіцыі “Час прывёў на Парнас” у Доме Таўлая была арганізавана выстава аднаго дня “Дэтэктыўны зямляк”, якая, безумоўна, прысвечана земляку-юбіляру.

Выставу наведалі прыхільнікі беларускага пісьменства, прадстаўнікі з гістарычнай гасцёўні “Память за собою позови”. Яны пабачылі фотаздымкі з сямейнага архіва Віктара Праўдзіна, кнігі з яго дарчымі надпісамі.

Трэба адзначыць, што гэтыя дакументы і матэрыялы прыхільнікі творчасці пісьменніка-юбіляра могуць пабачыць і пазней. Асобна для інфармавання пра такіх вядомых дзеячаў беларускай культуры і мастацкай літаратуры на экспазіцыі размяшчаецца стэлаж з архіўнымі папкамі і стэнды.

Наперадзе ў Лідзе маштабнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Сюды, на сваю малую радзіму прыедзе і зямляк Віктар Праўдзін, каб удыхнуць паветра і, магчыма, натхніцца на напісанне новага твора.

Застаецца павіншаваць пісьменніка і пажадаць яму моцнага здароўя, творчых поспехаў, нязгаснага натхнен-ня, шчаслівых момантаў у жыцці, верных сяброў і добрых людзей на яго шляху.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Далучайцеся да нас