Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Краязнаўчыя поспехі Лідчыны

Краязнаўчыя поспехі Лідчыны

9 мая 2025, 12:27 Гісторыя і краязнаўства 8
Краязнаўчыя поспехі Лідчыны

Краязнаўчыя выданні настаўніка рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды” Наталлі Мікалаеўны Анашкевіч адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў прайшло 25 красавіка ў Менску ў рамках рэспубліканскага краязнаўчага форуму педагагічных работнікаў “Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: традыцыі і інавацыі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны. У ліку дэлегацыі Гарадзенскай вобласці на форум была запрошана лідзянка Наталля Анашкевіч.

У ходзе мерапрыемства былі арганізаваны выставы-прэзентацыі лепшых краязнаўчых матэрыялаў, створаных педагогамі на працягу апошніх пяці гадоў, а таксама прадстаўлены прэзентацыі лепшых рэгіянальных практык краязнаўчай работы з вопыту работы педагогаў Беларусі.

Важным момантам форуму стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў. Настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды” Наталля Мікалаеўна Анашкевіч на конкурс прадставіла два свае выданні і, як стала вядома падчас цырымоніі ўзнагароджання, абодва выданні атрымалі высокую ацэнку.

Кнігі “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць” і “Герб Ліды – гісторыкаў-геральдычны помнік Беларусі” былі ўганараваны Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь II і III ступені ў намінацыі “Інфармацыйна-папулярныя выданні”.

Кніга “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць” была выдадзена ў 2021 годзе і стала адным з першых выданняў па гісторыі праваслаўнага краязнаўства Лідчыны. Матэрыялы збіраліся аўтарам з 2007 года. У кнізе прадстаўлены звесткі пра гісторыю і сучаснае жыццё праваслаўных храмаў Лідскага дабрачыння. На яе старонках змешчаны шырокі матэрыял і фатаграфіі аб дзейных на Лідчыне ў наш час храмах, капліцах, падвор’ях. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік па святынях роднага краю. Кніга адрасавана тым, хто любіць родную Лідскую зямлю, яе гісторыю і культуру, хто шануе сапраўдную прыгажосць у яе ўзнёслым і чыстым увасабленні на зямлі – у праваслаўных храмах.

У 2023 годзе па выніках даследчай работы, прысве-чанай вывучэнню гісторыі герба горада Ліды і 700-гадоваму юбілею горада, выйшла кніга “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”. У кнізе сабраны звесткі пра гісторыю геральдыкі горада Ліды. На яе старонках прадстаўлены матэрыял аб станаўленні і развіцці геральдычнай сімволікі горада на працягу чатырох стагоддзяў. Выданне спрыяе выхаванню паважлівага стаўлення да нацыянальнай спадчыны, традыцый, культуры беларускага народа. Матэрыялы дазваляюць пашырыць кругагляд, атрымаць новыя веды аб Лідскім краі. Кніга “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі” адрасавана моладзі, настаўнікам гісторыі, краязнаўцам, работнікам музея, жыхарам і гасцям нашага горада.

Віншуем Наталлю Мікалаеўну з высокімі ўзнагародамі!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Далучайцеся да нас