Мур. Муляр
Пагаварыўшы пра горад і сядзібу трэба некалькі словаў сказаць пра тое, як яны будаваліся.
Пры разглядзе назваў будаўнічых прафесій неяк раптам заўважаеш іх беларускую асаблівасць і некаторую незразумеласць. Да прыкладу слова муляр. Гэтым сло- вам называецца не чалавек, які нешта малюе. Там ёсць словы маляр. Гэтым словам называецца чалавек, які кла-дзе сцяну з цэглы. Ну, раней мог класці і з каменняў. Расейскае слова каменшчык у дадзеным выпадку, як быццам бы, пасуе болей. Нашы аматары, глыбокіх лінгвістычных даследванняў выводзяць гэтае слова ад польскага mularz (А.М. Балыка. ” Слоўнік іншамоўных слоў”).
Але шырокае распаўсюджванне гэтага слова, мноства прозвішчаў кшталту: Муляр, Мулярчык змушае засумнявацца у такой банальнай запазычаннасці. I зусім нескладаным напружаннем памяці згадваем, што па- летувіску слова муляр гучыць, як мураль (mural). Там гэтае слова чужароднае, запазычанае. Адкуль? На перыяд фармавання летувіскай мовы і жамойты, і дзукі найбольш узаемадзейнічалі з намі. Таму слова магло быць запазы-чана толькі з Беларусі. Але гэта не так важна. Важна тое, што мы маем першапачатковае гучанне гэтага слова, якое ў працэссе змякчэння беларускай мовы крыху трансфармавалася. Першапачаткова слова муляр у беларускай мове гучала, як мураль, чалавек, які муруе муры. Вось зараз усё на сваім месцы.
Мураль муруе мур. Мур, Мураванка, мураваны.
Але цяпер мы павінны разглядзець ужо паходжанне слова мур. Гняздо гэтага слова ўключае і назоўнікі, і дзеясловы, і прыметнікі, што выводзіць на думку пра яго глыбокую старажытнасць і самабытнасць. Слоўнікі гоняць нас да польскага mur, murowaс, нямецкага mauren, лацінскага murus. Шырокае распаўсюджанне гэтага слова у іншых мовах тым не менш не дае ніякіх падставаў гаварыць, што мы ў кагосьці з іх гэтае слова запазычылі. Гэтае слова беларусы ведалі і ўжывалі з глыбокай даўніны, і таму няма ў беларускай мове да гэтага слова нейкіх сінонімаў. У глыбокай старажытнасці яшчэ хетскія цары насілі імёны Мурасіла ці Мурсіла. Нагадаем, што гэтыя цары жылі 2300 – 1200 гадоў да нашай эры. Мне не даступныя хетскія тэксты, а вось у санскрыце – старажытна-індыйскай мове мы знайходзім:
murch – узмацняцца, станавіцца мацнейшым,
murchanа – які узмацняецца.
Такім чынам старажытныя арыі звязвалі мур ужо з умацаваннямі.
Заглянуўшы ў санскрыт мы знайходзім і перадумову пераходу слова мураль у муляр. Справа ў тым, што санскрыцкае слова murа мае адно з гучанняў, як mulа.
Мulа абаз-начае аснову, грунт, асноўны, з самага па-чатку, грунтоўна.
Таму можна зрабіць здагадку, што ў старажытнасці ма-гло існаваць і два словы: муляр, які засноўвае будынак, пачынае яго, і му-раль, які муруе. Але паколькі гэта звычай-на быў адзін і той жа чалавек, то гэтыя словы вольна суіснавалі, замяняючы адно другое.
Звярнуўшы ўвагу на гняздо словаў на мур нельга не заўважыць, што гэтыя словы ніяк не перасякаюцца з другім гняздом будаўнічых словаў на буд (будаваць, будынак, будоўля і г.д.) Чаму ? Адказ ізноў дае санскрыт.
Budchnа – глеба, грунт, глыбіня, корань.
Жытло, якое будавалі, капалі ў ямах, скалах, рабілі ў зямлі, з карэнняў, галінаў (будан), пазней – з дрэва. Жытло, якое муравалі – гэта крок наперад. Гэта ўмацаванне ранейшага, гэта муры з каменю, пазней з цэглы. Абазваць у старажытнасці мур будынкам было як бы нейкай абразай для мура. Таму ў нас з дрэва і іншых матэрыялаў будавалі, а з каменю ды цэглы муравалі. Таму ў беларускай мове на будынак з цэглы ці блокаў не правільна будзе казаць каменны, трэба ўжываць толькі слова мураваны. Слова каменны мы пакідаем для збудаванняў з палявога ці колатага каменю, як правіла гэта склепы ці нешта падобнае. А вось сучасныя шматпавярховыя дамы ўжо муруюць даволі рэдка. Іх збіраюць з вялікіх ці меншых панэляў, і таму такія дамы называюцца панэльнымі. Для вельмі высокіх дамоў ужо ў наш час, недзе ў канцы ХХ стагоддзя, прыдумалі новатвор хмарачос, які ўдала ўпісаўся ў мову, прыжыўся, ужываецца і будзе ўжывацца.
Дом. Дзверы. Двор
Для старажытнага чалавека ласля яды адно з важ-нейшых мейсцаў у жыцці займаў дом, дарэчы, як і зараз. Таму слова дом вельмі старажытнае. На санскрыце дом гучыць, як дам. Слова дом захавалася ў многіх мовах. Domainе па-французску – маёнтак, domicilе – жыллё. Вядома лацінскае слова dоmеn. У беларускай мове для тэрміна дом ёсць два словы: дом і хата. Хата – слова таксама надзвычай старажытнае. Яшчэ задоўга да прыходу арыяў у Індыю ў хетаў сталіца называлася Хатус, што абазначае “хаты”. Нямецкае das Наus, дарэчы, з гэтага гнязда.
Але вернемся да слова дом. Які элемент абавязкова павінен мець дом? Печ? Акно? Мэблю? Не, абавязковым і першачарговым элементам любога дома з’яўляюцца дзверы.
Адкуль паходзіць гэтае слова і што яно абазначае? I зноў я мушу адказаць, што і слова дзверы павінна быць крайне старажытным, не менш старажытным, чым дом, бо дом без дзвярэй не мае сэнсу. Дакладней без дзвярэй, якія вісяць на завесах, ён мог быць, а вось без дзвярэй, як уваход, як адтуліна – не. На санскрыце dvar – адтуліна, выхад і разам з тым дзверы, вароты, брама. Dvarа, dvarakа – таксама дзверы, брама.
Словы dvar, dvarа утвараюць у санскрыце вялікае гняздо, але самі па сабе не адказваюць на пытанне пра сваё паходжанне. А развязак ляжыць, як заўсёды, побач. У санскрыце гняздо словаў на dvar пераплятаецца з гняз-дом словаў на dvа. А dvа на санскрыце абазначае, як і ў нас два. Дзверы робяць з аднаго памяшкання два, з аднаго загона два. Зачыніў і падзяліў на дзве палавіны. Dvir-vacana – падваенне.
Ад слова дзверы (dvar) пайшло і слова двор – тое, што знайходзіцца за дзвярыма.
Слова двор пазней падрасло да значэння маёнтак і прыслуга, почат ці пачот манарха. Ад двара – словы і дваровы, і дваранін, і дворнік.
Ад слова dvar у значэнні брама пайшла назва сталіцы Крышны Дварака, якая знайходзілася ў заходняй часцы сучаснага Гуджарата. Ад слова dvar – і дварэц. У расейскай мове гэта палац. У польскай і чэшскай гэта вакзал. Але і там, і там у наяўнасці брамы, дзверы і вароты. У беларускай мове дварэц – невялікі двор. Дварцоў – невялікіх дворыкаў – у нас было шмат. У кожным з іх стаяў панскі дом, часта вельмі прыгожы. Расейцы перанялі слова дварэц у прывязцы менавіта да гэтага дома, і неўзабаве яно замяніла старыннае слова палаты.
Найбольш стара-жытная форма дзвярэй – дзверы на бегунках. У наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзіць шуфляда, або вушакі. На санскрыце ву-шакі – dvarа – bahu.
Дзверы маюць адну ці дзве створкі. У залежна-сці ад канструкцый дзверы падзяляюцца на дашчаныя, шаляваныя і філянговыя. Дзверы ў хлявах, гумнах, адрынах называюць варотамі.
У сваю чаргу адмыслова выкананыя вароты для ўезду на двор называюць брамай. Брама мусіць мець два вушакі і перакладзіну зверху. Калі ў браме вешалі весніцы, то маглі ставіць трэці вушак. Вушакі ў брамах часцей называюцца шуламі, як і ў плоце.
Вароты – ад слова варочаць. Павярнуць, паварот, вярцець.
Брама. Абрамленне. Рама. Рамоўка.
Гэта словы аднаго гнязда. Фактычна вушакі з перакладзінай – тая ж рама.
Абрамленне варотаў, рама вакол варотаў – абрама, згубіла літару “а” і стала брамай. Невялікая фортка ў браме называлася брамка, або весніцы за тое, што яна вісела на завесах.
Брамка і весніцы пазней адышліся ад брамы і сталі самастойнымі элементамі сядзібы.
Замок, замак, смык, слесар
Старажытныя беларускія словы замок і замак трывала існуюць нашай мове і ўзніклі амаль адначасова са з’яўленнем беларускай дзяржавы. Калі ў нас з’явіліся багатыя людзі, а разам з імі і злодзеі, што хацелі быць заможнымі не працуючы, то гаспадар мусіў зачыняць свае багацці ў куфэрку ці хаце на замок – спецыяльнае прыстасаванне для замыкання з дапамогай ключа. Потым гэтае слова атрымала ішыя вызначэнні; элемент архітэктурных каменных і драўляных кагструкцый і дэталь вогнястрэльнай зброі ды іншае, але мы больш падрабязна спынімся на першапачатковых яго значэннях. Па гэтай тэме некалі, у 1998 годзе, выказаўся кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.
“Замок
Прыстасаванне для замыкання на ключ чаго-небудзь (дзвярэй, куфэркаў, шафаў і г.д.). Падчас археалагічных раскопкаў найчастей сустракаюцца дзвярныя замкі і ключы да іх.
Дзвярныя замкі падзяляюцца на здымныя (цыліндрычныя з “устаўной” дужкай і разыходнымі спру-жынамі, замкі з адкідной паўкруглай дужкай) і нерухомыя накладныя.
Цыліндрычныя замкі існавалі з X да XV стст. Корпус цыліндрычнага замка звычайна аздабляў-ся насечкамі альбо напаянымі падоўжнымі ці кальцавымі палоскамі. Існавалі розныя тыпы цыліндрычных эамкоў, прычым, да кожнага тыпу замка вырабляўся адпаведны ключ.
У XVI ст. на змену цыліндрычным прыйшлі замкі з корпусам у выглядзе трохкутніка, чатырохвугольніка або шара. Уканцы XVII ст. з’явіліся шрубавыя замкі. Сучасныя формы “рэпчатых” замкоў вядомыя з ХVIII ст.
Нерухомыя замкі падзяляюцца на камбінаваныя (з драўлянай засоўкай) і цэльнаметалічныя. Першы тып замкоў існаваў у XIV – XVI ст.ст. і меў ключы з гатычнымі элементамі. З другой паловы XVI ст. пашырыліся цэльнаметалічныя замкі з трубчатымі ключамі. З XVII ст. іх бародкі атрымалі выгляд перавёрнутай літары “Т”. Да вырабаў, звязаных з замкамі варта аднесці замочныя лічыны, прычым некаторыя з іх мелі арнаментаванае аздабленне.
Існавалі таксама замкі, цалкам вырабленыя з дрэва, яны адмыкаліся з дапамогай спецыяльнага каленчатага ключа.
Замак
Замак з XI стагоддзя ў Еўропе – гэта ўмацаванае жыллё багатага чалавека (князя, караля, графа ці барона). Атрымаў назву ад слова замок. Першапачаткова, ад таго. што дзверы і брамы замыкаліся на замкі ў адрозненні ад простых хатаў. Пазней замкі сталі замкамі ад зямель. Не ўзяўшы, не “адамкнуўшы” яго нельга было завалодаць краем ці нейкай тэрыторыяй”.
Тут трэба дадаць, што слова замок у наш час мае больш шырокае прымяненне. У аўтамабілях і іншых транспартных сродках ёсць замкі запальвання са сваімі ключамі. Сёння шырока ўжываюцца “замкі-маланкі” – вельмі зручнае і надзейнае прыстасаванне. Што праўда, гэтыя замкі ў беларускай мове не замыкаюць і адмыкаюць, а зашпільваюць і расшпільваюць, як гузікі. Пры гэтым дзеяслоў зашпіліць паходзіць не ад слова гузік, а ад слова шпілька.
А электронныя замкі знайшлі такое шырокае прымяненне, што іх сёння ці не больш, чым замкоў звычайных. Ад турнікетаў і дзвярэй пад’ездаў да самых-самых надзейных сейфаў у банках. Адпаведна ёсць і электронныя ключы, бо “замка без ключа не бывае”.
Для Расіі замкі (пабудовы) былі не характэрныя, але яны знайшлі прымяненне гэтаму слову і пачалі будаваць “турэмныя замкі”. Тут ужо словы замок і замак сумясціліся як найлепш, бо ў тым замку на кожных дзвярах быў замок.
Ад смыка да слесара
Зачапіўшыся за словы замок і замак нельга прайсці міма лінгвістычнага паходжання гэтых словаў. Словы замок, замкнуць, адамкнуць, замыкаць, прымыкаць, адмыкаць маюць агульны корань з апорай на зычныя м-к. Дзесьці ў гэтым корані адгадка паходжання слова замок. I яна не так глыбока. Ёсць старабеларускае слова смы-каць, што абазначае: шчыпаць, абрываць, красці, цягаць. уцякаць. Словы смыкнуць, умыкнуць – украсці, уцячы. У польскай мове слова smykac абазначае тое самае. Польскае слова smykalka абазначае кемлівасць (па-расейску смекалка), якасць, вельмі патрэбная злодзею.
Згадаем і словы смык, смычок ад скрыпкі і тое, што скрыпка інструмент шчыпковы. Смык шчыпае струны. Дарэчы, у беларусаў, як у сапраўднага еўрапейскага народа, была некалі свая нацыянальная скрыпка. Яна ме-ла, праўда, усяго тры струны, але ў параўнанні з іншымі інструментамі гучала вельмі прыстойна. Гэтая скрыпка і называлася смык, а да смыка ўжо дапасоўваўся смычок. Не лішнім будзе нагадаць, што, калі Францішак Багушэвіч называў сваю другую кніжку “Смык беларускі” (першая была “Дудка беларуская”), то меў на ўвазе не смычок, а, менавіта, гэты трохструнны смык. Пры гэтым ён казаў, што вось зараз будзе “Смык…”, а там, можа, і да “Скры-пкі…” справа дойдзе, гэта значыць, што зараз ідуць больш простыя рэчы, а пазней павінна з’явіцца нешта больш дасканалае, як скрыпка больш дасканалая, чым смык.
Такім чынам словы смыкаць, умыкнуць абазначалі ўкрасці, адшчыпнуць (таксама ўкрасці, але не ўсё), уцячы. Супраць такіх дзеянняў трэба было неяк супрацьстаяць – замыкаць, вешаць замок. А ўжо пасля адмыкаць, для сябе. Замкнуў, каб ніхто не смыкнуў.
Цалкам пацвярждаецца ўсё сказанае і аналізам таго ж гнязда словаў у нямецкай мове. Das Schloss – замак і замок. Der Schlussel – ключ. Schliessen – зачыняць, замыкаць. Schleissen – шчыпаць. Паўтараецца ланцуг ад шчыпаць да замка.
А пры чым тут слесар? А пры тым, што ў Германіі майстар, які умеў рабіць замкі (das Schloss) называўся па-нямецку der Schlosser, адкуль і пайшло слова слесар, распаўсюдзіўшыся наогул на майстроў па апрацоўцы розных металічных вырабаў.
Заўвага: тут, раней і пазней спецыфічная нямецкая літара s гатычнае з-за яе адсутнасці на клавіятуры па старой беларускай традыцыі, якая сягае ў пачатак ХХ стагоддзя, пішацца праз ss. У часы 1-й Сусветнай вайны ў нашых друкарнях былі рускія і польскія шрыфты. Калі даводзілася друкаваць нейкі нямецкі (не вельмі важны) тэкст, то друкары не напружвалі сябе пошукам s гатычнага, а ставілі ss.