Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
РАДУНІЦА

РАДУНІЦА

1 мая 2025, 21:17 Грамадства 45
РАДУНІЦА

Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў.

Наведванне могілак праваслаўнымі беларусамі адбываецца на Радуніцу, на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Сёлета гэта было 29 красавіка.

Сам назоў Радуніца (Радаўніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні.

Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад “радавацца” або “род”. “Род” – ясна, чаму. На карысць “радаснай” тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радуніца стала “Вялікаднем памерлых”: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё.

Дзяржаўным выхадным днём Радуніца стала пасля сканчэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

Штогод могілкі перад Радуніцай і на яе наведваюць мільёны людзей.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас