Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці

Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці

1 мая 2025, 08:08 Грамадства 63
Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці

24 красавіка на базе сярэдняй школы №15 імя Д.М. Карбышава ў Гародні адбыўся абласны злёт юных міратворцаў Гарадзеншчыны, у рамках якога былі падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Лепшы міратворчы праект Школ свету” на тэму “80 мірных гадоў”.

У рамках мерапрыемства міратворцы сярэдняй школы № 11 г. Ліды прынялі ўдзел у мітынгу каля Мемарыяла воінам Беларускай пагранічнай акругі ў Гародні, дзе ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да падножжа помніка героям-пагранічнікам. Таксама юныя міратворцы прынялі ўдзел у пасадцы бэзавай алеі на тэрыторыі школы і наведалі школьны музей Д.М. Карбышава.

Атрады міратворцаў, а ўсяго прымала ўдзел дзевяць каманд, прадставілі на суд журы візітныя карткі аб станаўленні і развіцці родных гарадоў, а таксама відэаролікі “80 мірных гадоў”, прысвечаныя захаванню гістарычнай памяці і міратворчым ініцыятывам.

Па выніках абласнога этапа атрад міратворцаў 11 лідскай школы ўганараваны дыпломам Пераможца конкурсу “Лепшы міратворчы праект Школ свету” на тэму “80 мірных гадоў”. Віншуем нашых міратворцаў і педагогаў з высокай узнагародай.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч,

кіраўнік школьнага прэс-цэнтра

“Вялікі перапынак”,

г. Ліда, школа № 11.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5431
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас