Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая кніга Леаніда Лаўрэша

Новая кніга Леаніда Лаўрэша

26 красавіка 2025, 06:49 Выданні 64
Новая кніга Леаніда Лаўрэша

У выдавецтве Ridero выйшла кніга Леаніда Лаўрэша “Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час”.

Кніга грунтуецца на архівах, успамінах і перапісцы гісторыка.

На першай старонцы вокладкі – здымак касцёла ў Эйшышкес (Эйшышкі), пабудаванага па праекце Тэадора Нарбута.

Гісторыя сям’і Нарбутаў сыходзіць каранямі ў вельмі далёкія часы. Сярод прадстаўнікоў гэтага роду меліся вайскоўцы, палітыкі, пісьменнікі і гісторыкі. Асаблівае месца сярод іх займае Тэадор Нарбут.

Гэта на сёння лепшая кніга пра Тэадора Нарбута, пра чалавека, які сам распачаў і сам закончыў (скажам гэта смела) сваю вялікую справу. Сваімі намаганнямі і за свой кошт, праз археалагічныя раскопкі і пошукі ў далёкіх архівах ён стварыў гісторыю ВКЛ і праклаў дарогу для яе даследчыкаў у будучыні.

Электронны варыянт кнігі можна будзе купіць у Інтэрнэце. Папяровая кніга будзе ў Лідскай раённай бібліятэцы, Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама ва ўсіх бібліятэках адпаведна з лістом рассылкі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас