Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”.

Навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”.

26 красавіка 2025, 06:40 літаратура 88
Навукова-практычная канферэнцыя  “ХIІ Лідскія чытанні”.

Тэма: “Літаратура і друк на Лідчыне”

16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні” на тэму “Літаратура і друк на Лідчыне”.

Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў адметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, цэнтр асветы і культуры. Трыццаць другое свята Дня беларускага пісьменства сёлета ладзіцца ў Лідзе. Менавіта гэтай тэме была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”. На мерапрыемства былі запрошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, крязнаўцы і іншыя. Падчас работы навуковай канферэнцыі ў чытальнай зале дзейнічалі кніжныя выставы “Узрасло буйным коласам зерне Скарыны”, прысвечаная гісторыі кнігадрукавання на Беларусі і “Лідчына літаратурная”, прысвечаная пісьменнікам, якія нарадзіліся на Лідчыне, або ўнеслі яркі след у гісторыю старажытнага горада. У літаратурным жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Яго ўдзельнікі спрабуць свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі. Яны рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты і друкуюць кнігі, якія дораць бібліятэке. Менавіта кнігі-падарункі з уласнымі аўтографамі аўтараў былі прадстаўлены на гэтай выставе.

З прывітальным словам выступіла Быстрыцкая Алена Адамаўна, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Потым з дакладамі выступілі удзельнікі канферэнцыі. Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Пацюпа выступіў з дакладам “Вільгельм Пратасевіч як асоба і аўтар паэмы “Суседчык Гавейскі””.

Анашкевіч Наталля, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды” прадставіла краязнаўча-пошукавую работу “Феномен поэта и поэзии в литературе Лидчины”.

Мы  ганарымся, што у нашым прынёманскім краі ўпершыню прагучаў мужны голас Петруся Граніта і Васіля Струменя. Горад Ліда стаў важным этапам у жыцці беларускіх паэтаў Валянціна Таўлая і Ніны Тарас. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны даклад Алеся Хітруна “Лідская заходнебеларуская літаратура: Ніна Тарас, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень… у фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.

Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі  раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмкіс раскрыла тэму “Выданне фальклорна-этнаграфічных зборнікаў на Лідчыне”.

Студэнты Лідскага каледжа Сабадаха Дар’я і Юхно Марыя выступілі з дакладамі, у якіх асвятлілі тэмы літаратурна-асветніцкай дзейнасці Цёткі і Каруся Каганца, творчасць якіх займае значнае месца ў беларускай літаратуры.

Пісьменнік і краязнавец Станілаў Суднік выступіў з дакладам “Лідская літаратура 1919-1939 гг”, у якім раскрыў тэму Лідчыны шматмоўнай.

Валерый Мацулевіч рассказаў пра выдатнага журналіста і паэта, які ўславіў Лідчыну ў трох зборніках “Леў і ключы”, “Горад-карабель”, “Бронзавы Гедымін”, у дакладзе “Творчасць лідскага паэта, журналіста Алеся Мацулевіча”.

Завяршыла мерапрыемства Галіна Курбыка, бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы дакладам “Кніга беларускі народны арнамент” – рэліквія Лідчыны. Яна пазнаёміла з кнігай-рарытэтам, падарункам жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “Беларускі народны арнамент” 1953 года выдання з дарчым надпісам ад 29 чэрвеня 1956 года, якая захоўваецца ў чытальнай зале бібліятэкі.

Бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі

імя Янкі Купалы                                                     

 Галіна Раманаўна Курбыка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас