Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урокі ў музеі

Урокі ў музеі

18 красавіка 2025, 14:49 літаратура 39
Урокі ў музеі

Сумесны праект “Урок у музеі”, падпісаны паміж Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае сваю дзейнасць.

У Доме Валянціна Таўлая для вучняў 4 А класа, сярэдняй школы № 15 г. Ліды тут была абмеркавана тэма ўрока: Пятрусь Броўка “А ты хоць дрэўца пасадзіў?” Урок быў праведзены ў выставачнай зале “Час прывёў на Парнас”, дзе прадстаўлены матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова.

Дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні на-стаўніка, па чарзе зачыталі радкі з верша, абмеркавалі гэты твор. Другая частка ўрока была задзейнічана наву-ковым супрацоўнікам Дома-музея, які віртуальна правёў экскурсію па літаратурным музеі Петруся Броўкі, што знаходзіцца ў сталіцы Беларусі – горадзе Менску і з’яў-ляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. З вуснаў супрацоўніка музея вучні даведаліся пра прыезд Петруся Броўкі ў Ліду ў савецкі час. Наведалі яны і мемарыяльны пакой паэта Валянціна Таўлая.

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея стаў адукацыйнай пляцоўкай і для вучняў 4 В класа, сярэдняй школы № 15 г. Ліда была абмеркавана тэма ўрока: Мікола Чарняўскі “Клятва Марата Казея”.

На гэты раз для вучняў была падрыхтавана сама вялікая выставачная зала “Час прывёў на Парнас” з матэрыяламі пра лідскіх пісьменнікаў.

Марат Казей – малады юнак, які пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза за свае баявыя ўчынкі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пра лёс Марата Казея і пра сам твор Міколы Чарняўскага было сказана на ўроку настаўнікам, а дзеці выступілі з аповедамі пра іншых падобных патрыётаў, якія мужна абаранялі сваю зямлю ад лютага ворага.

З вуснаў навуковага супрацоўніка музея дзеці даведаліся пра лідскіх такіх жа абаронцаў. Ліда – гэта той горад, які не з’яўляецца выключэннем у такіх подзвігах. Тут таксама была створана падпольная група, якой кіраваў Міхаіл Ігнатаў. У яе ўваходзілі маладыя лідзяне Анатоль Качан, Зоя Кудачова, Лёня Кудачоў, Марына Кастраміна, Моця Наказных і іншыя. Але ж іх жыццё спынілася за пяць дзён да вызвалення Ліды. Гэтых маладых патрыётаў расстралялі.

Аб гэтым не стамляюцца гаварыць на ўроках, у музеях, на мерапрыемствах…

У Доме Валянціна Таўлая, між іншым, таксама працягвае працу праект “Памяць за сабою пакліч”, дзе збіраюцца за сталом прадстаўнікі, чыё дзяцінства было апалена вайной і прапітана порахам.

У тым ліку вучні даведаліся і пра ваенныя дзеянні Валянціна Таўлая, які праяўляў баявы дух з духоўнай зброяй – лістоўкай, пяром, сатырычнымі творамі супраць лютага ворага, а таксама выратоўваў з рабства маладых юнакоў, а яўрэяў ад расстрэлу. Завяршэннем урока стала наведванне мемарыяльнага пакоя Валянціна Таўлая.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас