29
Каханне пачынаецца з дурноты,
З казання: “Як у раі будзем жыць!”
Хіхікання бязглуздага аж да ікоты,
Ды толькі раю ўсё ж таму не быць.
Час мілавання і гублянне цноты.
Даведаешся ўсяго смак.
Прыходзіць тое праз дурноту,
Ў каханні ж шчырым ўсё не так.
Сінь неба яснага патушыць хмара,
Надзеі радаснай пажухне далягляд.
Была калісьці светлай мара,
Ды нешта выйшла ў непапад.
Знай у каханні гэту важнасць:
Што першаснасць, а што прыязнасць.
30
Санеты мае, што радзюжкі тканыя,
Белы кужаль – аснова іх.
Можа дзесьці я ў словах стрыманы,
Ды толькі кажу за дваіх.
За матку-Радзіму, за маці,
Што навучылі край наш любіць.
Боль у душы не магу я стрымаці
З-за тых, хто свабодў мне хоча згубіць.
Устаньце, дзяды, узніміце Паходню!
У нашых жылах хай кроў закіпіць!
Не трэба нам бераг усходні-заходні,
Хай жа надзея вольнасці нашай бурліць.
У змаганні за родны край
Ты ніколі рук не апускай.
31
Кахаеш ты, ці толькі летуценнем
Спавіта сэрца палкае тваё,
Павінен тое ты адчуць паразуменнем,
Каб потым не пытаць: штось там было?
Бывае хмары сум не наганяюць,
І рады ты халоднаму дажджу,
А людзі ад таго руку ў гару ўздымаюць –
Той асалоды перадаць я не магу.
Ідзеш дарогаю разбітай,
Ці ногі мочыш у расе,
Заўжды каханнем будзь спавіты
І радуйся любой красе.
Нат у выгнанні не губляй ты веры,
Міне ліхое, і Радзіма прад табой адчыніць дзверы.
32
Бабіна лета лугі апляло павуціннем.
Зыркае сонца на пару дзён.
Апошняя радасць прыроды падасца дзіўнай,
А табе ў гэты час падасца, што ты маладзён.
Восень спраўляе апошні свой баль
І надае наваколлю натхненне.
Светлай, нязмрочнай бачыцца даль,
Толькі ўсё гэта – прыроды старэнне.
Усе мы з прыродаю заадно.
Завяла тваёй маладосці суквецце.
У час гэты нават у глыбокім віры бачна дно.
Усё яно так на гэтым свеце.
Хай твой зыход яскравым будзе,
І словам добрым цябе ўспомняць людзі.
33
Каханне ніколі не дае спакою.
Растанне душыць усіх наўпрост,
Заўжды яно – сяброўка неспакою,
Як гучна кажацца святочны тост.
Жыццё: то смутак, то трывога.
Застоллю вечнаму не быць.
Бывае і ад вечных балеў тлум, знямога,
Ды трэба гэта ўсё нам перажыць.
Лясная сцежка выведзе на тракт,
Толькі трэба йсці па ёй умела.
Бывае, апанент сказаў не так,
Тады ты ў спрэчку ўступай з ім смела.
Жыццё пражыць – не поле перайсці,
Дарогаю абранай табе ісці ды йсці.
34
Крыштальна чыстую заранку
Хмурынка засцілае, як заўжды.
О, колькі бед мне спазаранку!
І мора на душы нуды.
Блакіт тваіх вачэй праз цемень зырыць,
Пунсовасць губ піхае да спакусы,
І мару я сваю пяшчоту зрынуць
Ды цалаваць цябе да стомы без прымусу.
Наш век нічым засмучаны не будзе
У змрочны дзень, у цемры ночы,
Што марым – па жыцці здабудзем,
На ўсё з табою знойдзем моцы.
Давай жа разам пройдзем гэты шлях,
Каб толькі шал кахання не ачах.
35
Каханне ёсць паэзія жыцця,
Душы гармонія і подых навальніцы.
Пульсуе сэрца, у жылах кроў, а не вада,
Хай радасцю ўвесь свет узбагаціцца.
Сапраўднае каханне – Божы дар,
Пунсовасць ружаў усяго Сусвету!
І поўніцца душа ад розных мар,
А думка радасцю сагрэта.
Пяшчота слоў не ведае мяжы,
І шчырасцю ўсмешка да нябёс сягае!
Сапраўднае каханне беражы,
Сустрэчы радасць хай цябе сцінае.
Сказана столькі пра каханне шчырых слоў,
А я хачу казаць іх зноў і зноў.
36
У пушчы лёсу прасякай сабе дарогу,
Праз багну, твань знайдзі сабе праход.
Шлях цяжкі, ды не хныкай на знямогу,
Да сонца йдзі. Ідзі на ўсход.
Не паспрыяў табе сусед,
Адрокся сябра – такой бяды!
Толькі не плюй ты ім услед,
Вясной бывае, што няма вады.
Ты выбірай свой шлях, па ім ідзі
І на зямлі пакінь свае сляды.
Дарэмна злосці ў душы ты не будзі,
Людскога глупства не бяры да галавы.
Ну што сказаць напрыканцы:
Будуецца хата, кладуцца вянцы.
37
Як не імкніся – ад лёсу нельга схавацца,
Нават, калі ўсё пакрыта тканым
матчыным дываном.
За якую справу не стаў бы брацца,
Памкненні твае параслі дзірваном.
Мары твае да зорак сягаюць,
Хочацца нешта тварыць і тварыць.
Прайші маладосць, сталасць,
настала старасць, і зніч патухае,
Збылося ўсё, што мелася быць ці не быць.
Так вось жыццё і праходзіць –
Дарогі, вакзалы, якія забыў,
Надзеі час ў нябыт сыходзіць,
І цешыш душу тым, што жыў.
Усё праходзіць міма цябе,
Жаданне шчасця хай не міне.

