Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень беларускай мовы ў Лідскім музычным каледжы

Тыдзень беларускай мовы ў Лідскім музычным каледжы

14 сакавіка 2025, 13:07 Мова 73
Тыдзень беларускай мовы ў Лідскім музычным каледжы

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы ў Лідскім музычным каледжы адбылося 17 лютага 2025.

Гэта асаблівая падзея, якая аб’яднала ўсіх  навучэнцаў каледжа ў павазе і любові да беларускай мовы – нашай спадчыны і культурнай каштоўнасці.

Мерапрыемствы гэтага дня дазволілі паглыбіцца ў свет беларускай мовы, лепш зразумець яе багацце і самабытнасць.

Натхнёна гучалі вершы беларускіх паэтаў, выказванні знакамітых людзей пра мову і родны край. Навучэнцы з ахвотай прымалі ўдзел у лінгвістычных гульнях, віктараных, фэш-мобе, выпуску інфармацыйных флаераў “У любімай мове, роднай, наскай… Ах, якія словы…”, акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Лектарская група выступіла з дакладам “З гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы” і інш.

21 лютага ў рамках святкавання Дня родная мовы навучэнцы музычнага каледжа прынялі ўдзел у Гарадзенскім абласным дыктанце.

Давайце разам будзем шанаваць і берагчы нашу родную мову, перадаваць яе будучым пакаленням. Няхай Тыдзень беларускай мовы стане крыніцай натхнення і імкнення да ўдасканалення для ўсіх нас!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Гуды гудзелі!  У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы
Культура

Гуды гудзелі! У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы

25 кастрычніка 2021, 23:1913
Далучайцеся да нас