Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі.
Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і ўзбагачаецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый.
21 лютага святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы. Штогод філіялы ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” ўрачыста сустракаюць гэты святочны дзень.
“Далучыся да роднага слова” – пад такой назвай прайшла гадзіна беларускай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды”, а таксама лідскі дзіцячы паэт Канстанцін Іосіфавіч Якубчык. Дзеці ўважліва слухалі вершы паэта, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў вядоўца звярнула на кніжную выставу пад назвай “З легендаў і казак… ты выткана, родная мова”, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжанне.
У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” вучні ДУА “СШ № 16 г. Ліды” пабывалі на літаратурным куфэрку “Краіна беларускага слова”. Дзеці пазнаёміліся со словам “казка”, даведаліся, якія жанры казак бываюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі беларускія творы, якія ўжо чыталі і актыўна праявілі сябя ў гульнях “Беларускія скараговоркі”, “Перакладчыкі” і “Жыхары лесу Беларусі”.
Да Дня роднай мовы ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” была наладжана інтэлектуальная гуль-ня “Слова роднае, жывое, гаворкае!”. Дзеці, удзельнікі гульні, адгадвалі па прыкметах і называлі прадметы, з’явы, жывых істот на беларускай мове. Далей гульня працягнулася цікавымі конкурсамі – “Перакладчык”, “Тлумачым”, “Беларускія прыказкі” і інш. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.
У філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2” былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Буслік” на інтэлектуальную гульню “Чароўная скарбонка роднага слова!”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, праверылі свае веды па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі, адказваючы на пытанні віктарыны; прымалі ўдзел у конкурсе “Працягні прымаўку”, дзе павінны былі назваць працяг, а таксама патлучамыць сэнс прымаўкі.