Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

27 лютага 2025, 09:00 Мова 52
Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла 18-я Агульнанацыянальная дыктоўка. Музычны сімвал суверэннай Беларусі – Дзяржаўны гімн – сёння ўспрымаецца як нешта велічнае і непарушнае. Менавіта ён стаў пачаткам мерапрыемства.

Дыктоўку тут пісалі ў 17-ты раз.

Удзел у дыктоўцы прынялі студэнты Лідскага каледжа УА ГрДзУ імя Янкі Купалы, чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Агульнанацыянальная дыктоўка “Гучы, роднае слова!”, якую правяла намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая, была прысвечана знакавай падзеі 2025 года для г. Ліды – ХХХІІ Дню беларускага пісьментва. Тэкстам для напісання стаў урывак з твора Анатоля Клышкі “Як да нас прыйшла кніга”. Прыемна адзначыць, што ўсе удзельнікі мерапрыемства паказалі моцныя веды. Да ўвагі пры-сутных была падрыхтавана кніжная выстава “Слова да слова – будзе мова”.

Для людзей пажылога ўзросту супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы ладзілі конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”. Госці атрымалі лісты з надрукаваным тэкстам на беларускай мове з баек пісьменнікаў Кандрата Крапівы і Янкі Купалы, бо жанр байкі найбольш блізка адлюстроўвае нашу мову.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Жыццёвыя шляхі  Івана Навуменкі  і  асаблівасці яго прозы
Выданні

Жыццёвыя шляхі Івана Навуменкі і асаблівасці яго прозы

10 жніўня 2020, 19:4913
Далучайцеся да нас