Home
Мова

Максім Рыжанкоў: “Мы нагадваем усяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы”

Максім Рыжанкоў:  “Мы нагадваем усяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы”

Беларуская мова вельмі багатая і мілагучная. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на літаратурным вечары “Паэтычныя вобразы Радзімы” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– У Міжнародны дзень роднай мовы Міністэрства замежных спраў Беларусі традыцыйна не толькі нагадвае ўсяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы, але і запрашае афіцыйных прадстаўнікоў замежных дзяржаў падзяліцца гучаннем сваіх моў, кожная з якіх – цудоўная, непаўторная і, зразумела, найдаражэйшая слыху яе носьбітаў, – падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Максім Рыжанкоў сказаў, што не выпадкова сабраліся ў Доме радыё – у гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе Беларускага радыё, якое было і застаецца надзейным партнёрам Міністэрства замежных спраў. “Шчыры дзякуй за плённае супрацоўніцтва, у тым ліку па арганізацыі сённяшняй імпрэзы”, – падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў: “У Беларусі надаюць вялікую ўвагу захаванню і развіццю беларускай мовы. Гэта каштоўны скарб, які збераглі і перадалі нам у спадчыну пакаленні нашых продкаў – насуперак намаганням розных захопнікаў знішчыць ідэнтычнасць беларусаў, а следам – і нас саміх… Кожны беларус з маленства памятае словы класіка айчыннай літаратуры Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, – заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Міністр падзякаваў калегам з дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія і сёлета адгукнуліся на запрашэнне агучыць радкі выдатных паэтаў сваіх краін.

– Упэўнены, што ўсе мы атрымаем сапраўднае задавальненне ад гэтага паэтычнага свята моўнай разнастайнасці. Дазвольце пажадаць усім у першую чаргу міру – вам, вашым сем’ям, сваякам і сябрам, усім нашым народам, – адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

 Максім Рыжанкоў прачытаў верш Петруся Броўкі “Не трэба вайны”:

Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,

Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,

Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,

Мы хочам свае гарады будаваць,

 

Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,

Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,

Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,

Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

У сваю чаргу пасол В’етнама адзначыў, што “абарона роднай мовы абазначае абарону культурнай ідэнтычнасці кожнай нацыі”.

А пасол Таджыкістана пра паэтычную сустрэчу да Дня роднай мовы заўважыў: “Гэта садзейнічае духоўнаму збліжэнню народаў”.

Кар.БЕЛТА.

Фота Таццяны Матусевiч.

Previous article Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы
Next article Ірына Акуловіч: “Шанаваць і любіць мову - патрэба кожнага беларуса”

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415