Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ірына Акуловіч: “Шанаваць і любіць мову – патрэба кожнага беларуса”

Ірына Акуловіч: “Шанаваць і любіць мову – патрэба кожнага беларуса”

27 лютага 2025, 06:21 Мова 39
Ірына Акуловіч:  “Шанаваць і любіць мову – патрэба кожнага беларуса”

Шанаваць і любіць мову – патрэба кожнага беларуса. Такой думкай з журналістамі падзялілася генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч падчас урачыстага мерапрыемства ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Гэта вельмі прыгожая творчая імпрэза, неабходная нам усім. Мова – гэта душа народа, культура, традыцыі, гэта мы. Таму любіць яе, шанаваць, безумоўна, – патрэба кожнага беларуса, – сказала Ірына Акуловіч.

Сёння на купалаўскай сцэне генеральны дырэктар БЕЛТА выступіла з вершам Яўгеніі Янішчыц “Непрыручаная птушка”. Верш гэтай жа аўтаркі яна дэкламавала, дарэчы, і ў мінулым годзе на падобнай імпрэзе. Увогуле ў сям’і Ірыны Акуловіч чытаюць родную літаратуру, а любімая калыханка – беларускамоўная.

Што датычыцца дзейнасці інфармацыйнага агенцтва, Ірына Акуловіч расказала, што ў 90-я гады, адразу пасля запуску сайта БЕЛТА, пачала працаваць яго беларускамоўная версія. “І калі раней гэта было 30-40 навін у дзень, то цяпер – больш за сто навін. Мы перакладаем на беларускую мову ўсе творчыя, прыгожыя праекты, напрыклад “Беларусы ў кадры”. Людзей, якія заходзяць на беларускамоўную версію сайта, становіцца ўсё больш. Мы бачым, што гэта патрэбна, цікава. Гэта тое, што сёння важна нашаму грамадству, каб адчуваць сябе беларусамі”, – падкрэсліла яна.

БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас