( Працяг у наступным нумары.)
Каса
З калясніц каса перайшла ў разрад ручной зброі.
У мастацкіх творах часта сустракаецца фрагмент, як украінскі селянін прымяняе турэцкі ятаган (хто не ведае, меч, завостраны з увагнутага боку) у якасці касы. Дык ці не маглі калісьці і баявую касу скарыстаць для касьбы. Калі гэта так, то назва, безумоўна, перайшла з баявой на працоўную. Тады ў аснове слова каса ляжыць дзеяслоў рэзаць. I нашыя развагі правільныя.
Пазней, ужо ў амаль наш час, наадварот рабочыя косы прымянялі ў якасці зброі. Аддзелы касінераў Касцюшкі, Ясінскага, Грабоўскага, Каліноўскага, Урублеўскага ўвайшлі ў гісторыю.
Няма ўжо пораху ў парахаўніцах,
І парахаўніц саміх няма,
І можна на балотах затаіцца
І пераседзець ціха да цямна.
– У косы, хлапакі, чакаем атакі,
Падпусцім блізенька мы іх, –
Студэнт маладзенькі, адзіны сын маткі,
Шапнуў да субраццяў сваіх.
– Гэй! Гэй!
Рванулі з чароту, каса з развароту
Валіць драгуна на мох,
Секлі да поту, крывавага поту,
З сілаў апошніх, хто колькі мог.
Прыдзірлівы лінгвіст можа задаць пытанне, чаму словы цесна пераплецены між беларускай мовай і санскрытам і чаму не відно такога перапляцення для тых жа словаў у нямецкай, ці летувіскай мовах. Справа ў тым, што:
1) мы разглядаем словы выбарачна, бяром тыя, якія сапраўды маюць даўнюю арыйскую традыцыю. Такіх слоў, але іншых, дастаткова і ў германскіх і ў балцкіх мовах.
2) беларуская мова – гэта найбольш старажытная форма славянскіх моваў.
Таму тое, што ёсць у нас, не абавязкова павінна быць у іншых славянскіх мовах, але, што ёсць у іх, у нас, як правіла, або ёсць, або было.
- Каса – доўгія, заплеценыя валасы
“… заплела косы власъ своих (Скар. КЮ, 25); Андрей Кимбарь… купилъ… коня гнедого невеликого, въ которого дей коса грива ажъ до самой земъли (АПК, ХУII, 200,1540); продал есми коня шерстью серого, у него у гривы косы две (АВК, XXXIX, 311, 1579); Кіесарь, лат: Цесарь, Выпороток от выпоротя матки з живота названъ ест, аб от кудеров, ибо влосов или кос, с которыми ся оуродилъ (Бяр., 286). “(Гістарычны слоўнік беларускай мовы, т 16).
КАСА, адзнака дзявоцкасці, красы і цнатлівасці маладой, якую яна насіла да заручын. На заручынах касу распляталі. З pacnyшчанымі валасамі маладая хадзіла да суборнай суботы. У суборную суботу сяброўкі апошні раз запляталі ёй валасы ў адну касу на пасадзе (дзяжы або лаўцы, засланай вывернутым кажухом), уплятаючы пры гэтым шмат шпілек і іголак, каб брат маладой, расплятаючы, пакалоў сабе рукі. Позна ўвечары ў суботу або ў нядзелю раніцай, калі збіралася ўся радня маладой і садзіліся ўздоўж сцен хаты, маладая разам з дружкамі хадзіла па кругу з уплецеиым ў касу яркім касніком, красавалася. Дзявочай касой любаваўся і ганарыўся ўвесь род. Брат маладой расплятаў на пасадзе ёй касу і падсмальваў валасы. Прыехаўшы па маладую, малады павінен быў выкупіць за сімвалічную цану яе касу ў брата, які сядзеў побач з ёю або стаяў за плячыма з нажом і пагражаў адрэзаць касу. Малады фактычна выкупляў маладую, бо яе каса атаясамлівалася з ёй. Да шлюбу молодая ехала з распушчанымі валасамі. Пасля шлюбу валасы ёй запляталі ў дзве касы або закручвалі ў куксу і надзявалі жаночы ўбор (намітку). Рабілася гэта ў хаце маладога пасля першай шлюбнай ночы, часам адразу пасля вянчання або ў доме маладой перад ад ‘ездам да маладога. Доўгія валасы даўней служылі адзнакай свабоды. Замужняя жанчына обо дзяўчына, у якой было няшлюбнае дзіця, не мела права насіць доўгія валасы. Калі дзяўчына не выходзіла замуж, яна да смерці павінна была заплятаць адну касу (гаварылі, што яна пляце сівую касу). Страта маладой касы азначала страту дзявоцтва, цнатлівасці, а плач маладой па касе меў глыбокі псіхалагічны і паэтычны сэнс. Каравай нявесты акружаўся касой, зробленай з цеста, якая, як і сам каравай, сімвалізавала маладую. На ПдЗ Беларусі, дзе каравай пяклі і дзялілі толькі ў доме маладога, у доме маладой пяклі npaдаўгаватыя пірагі (вярчы) у выглядзе плеценай дзявоцкай касы. Пакідаючы родны дом, маладая брала верч з сабой, а прыехаўшы ў дом маладога, клала яго, на печ, што азначала: з гэтага моманту яна гаспадыня хатняга агменю.
Л.М. Малаш.
(Этнаграфія Беларусі)
Усім вядома гэтая гульня словаў каса, якая косіць і каса, што на галаве. Шмат хто спрабаваў устанавіць сувязь і адказаць на пытание, як яны звязаны. Заўсёды нешта атрымоўвалася і заўсёды нешта недакладнае, невыразнае. А дакладнага і выразнага і атрымацца не магло, бо ніякай сувязі паміж імі няма, а мае месца простае супадзенне гучання ў славянскіх мовах, калі словы рознага паходжання і з рознымі першапачатковымі каранямі выкрышталізаваліся ў амонімы.
У адрозненне ад касы жалезнай каса валасяная мае значна больш старажытныя карэнні. У санскрыце мы знайходзім keca (кэша) – валасы на галаве, грыва, хвост; keca-paca (кэша-паша) – пучок валасоў, чуб.
Згадаем нашыя словы: космы, касмык, каслаўка – тыя самыя пучкі валасоў. “Космы паз. Пасмы валасоў, звычайна пераблытаныя, скудлачаныя, инши же космы из брады торгаху (Чзцця, 96)…” (Гістарычны слоўнік беларускай мовы, т. 16). Як космы сталі заплеценай касой справа іншая. Але зараз касой называюць і проста пучок валасоў схоплены гумкай, асабліва калі гэта ў хлопца. Сюды найбольш падходзіць менавіта слова касмык, але кажуць: каса.
Космы далі слова касматы. I хоць у беларускай мове ў асноўным ужываецца слова калматы, у старабеларускай слова касматы шырока бытавала і мела нават шмат значэнняў: з доўгай густой поўсцю, калматы, зроблены са шкуры з доўгай і густой поўсцю (пра вопратку), аброслы доўгімі валасамі, валасаты.
Слова каса дало слова каснік – стужкі, тасёмкі, якія ўпляталіся ў касу.
Такім чынам словы каса, космы маюць разгалінаванае, зусім самастойнае гняздо словаў з апорай на санскрыт, або дакладней на інда-арыйскую лінгвістычную аснову.
Па-грэцку каса – ploke. Гэтае слова нічога блізкага з санскрытам не мае, але і не мае нічога блізкага з касой жалезнай.
Па-летувіску каса і будзе kasa ў беларускім напісанні і вымаўленні. Supinti kasa, – заплесці касу. I таксама ў гучанні нічога агульнага з касой жалезнай.
У нямецкай мове слова каса ўтворана па-іншаму. Калі галава па-нямецку die Kopf, то каса – der Zopf. Слова ўтворана з нямецкай логікай, проста і арыгінальна і зноў жа нічога агульнага з касой жалезнай.
Такім чынам мы ўбачылі, што ні ў адной з раз- гледжаных намі моваў дзве касы: жалезная і валасяная ніяк фактычна не звязаны. Такая сувязь мае месца толькі ў славянскіх мовах, але яна ніякіх перадумоў не мае. Гэта звычайныя амонімы. Летувіскі амонім kasa толькі дадаткова пацвярджае інда-арыйскае паходжанне гэтага слова. А яно і сапраўды павінна быць настолькі старажытным наколькі старажытная сама мова чалавека, асабліва ў форме космы, якія равеснікі чалавеку.
- A вось каса ў значэнні селязёнка атрымала сваю назву з-за падабенства да касы жалезнай. Такая ж доўгая і вузкая. Гэтая назва не надта пашыраная, у слоўніках, нават трохтомавым акдэмічным не падаецца. Яе можна было б назваць дыялектнай, калі б гэтае слова не бытавала на Нясвіжчыне, дзе захаваўся магутны пласт старажытнай лексікі і, калі б яно адначасова не бытавала ў летувіскай мове: kasa III (4) anat. – падстраўнікавая залоза. А мо мы запазычылі гэтае слова ў летувісаў. Але нашая назва селязёнкі касой мае пад сабой аснову знешняга падабенства, чаго ніяк не скажаш пра падстраўнікавую залозу. Запазычанне хутчэй ішло ў адваротным парадку, пры гэтым адбылося пераблытванне назвы і органа, якому яна адпавядала. А гэта значыць, што недзе на этапе славяна-балцкіх кантактаў гэтая назва селязёнкі была пашыранай на Беларусі
- Што датычыць касы-паўвыспы, то гэта тварэнне марскога жаргону. Узрост назвы малады. Узнікла яна на расейскім флоце пасля з’яўлення там геграфічных картаў, калі на карце стала магчымым убачыць форму паўвыспы і зноў жа параўнаць з касой жалезнай.