Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Новым 2025 годам!

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:50 Грамадства 199
З Новым 2025 годам!

Дарагія сябры!

Газета “Наша слова.pdf” уступае ў чацвёрты год выдання.

Ужо ў чацвёрты.

Мы працягваем лепшыя традыцыі папяровага “Нашага слова”, але працуем у новых умовах. Склаўся новы калектыў аўтараў, ідзе новая тэматыка. Адно застаецца нязменным – газета ад першай да апошняй літары застаецца беларускацэнтрычнай і беларускамоўнай.

Тэмы найвялікшых нашых каштоўнасцяў: Беларускай дзяржавы і беларускай мовы былі,ёсць і будуць у цэнтры ўвагі газеты.

Газета “Наша слова.pdf” з’яўляецца апорнай, стварае цэлы літаратурна – краязнаўчы абсяг. Пры падтрымцы газеты выходзяць “Лідскі летапісец”, “Нясвіжскія каеты”, “Ад лідскіх муроў”, “Нясвіжскі ўток”, “Стольны град” (Наваградак), “Родныя пагоркі” (Капыль), “Паланэз” (Слонім), “Ятранка” (Дзятлава).

Рэгулярна абнаўляецца сайт “Наша слова штодзень” (nslowa.by), тэлеграм канал “Наша Слова” чакае падпісчыкаў, іх чамусьці пакуль што вельмі мала. Тры старонкі ў Facebooc знаёмяць наведвальнікаў з самай рознай і аператыўнай інфармацыяй…

Мы трымаем свой кавалачак беларускага абшару і спадзяёмся ўтрымаць.

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5439
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас