Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурна-музычныя зазімкі “Зорка мая непагасная”

Літаратурна-музычныя зазімкі “Зорка мая непагасная”

29 снежня 2024, 05:20 літаратура 91
Літаратурна-музычныя зазімкі “Зорка мая непагасная”

19 снежня ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы былі запрошаны чытачы бібліятэкі і навучэнцы Лідскага каледжа, дзе для іх прайшлі святочныя літаратурна-музычныя зазімкі “Зорка мая непагасная”, прысвечаныя 120-годдзю славутага беларускага паэта-песенніка і музыканта Адама Герасімавіча Русака.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Адам Русак. Жыццё ў песні”. Экспазіцыя ўключала каля 40 выданняў і ілюстрацый, якія адлюстроўвалі творчую дзейнасць таленавітага беларускага паэта і музыканта, – зборнікі вершаў, творы для дзяцей, ноты з музычнымі творамі на яго вершы. Паэзія Адама Русака адрозніваецца напеўнасцю, задушэўным лірызмам, мяккім народным гумарам, лёгка кладзецца на музыку. Сёння ў народзе жыве нямала песень, створаных вядомымі кампазітарамі на вершы Адама Герасімавіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, якая вылучыла асноўныя біяграфічныя звесткі аб кампазітары, яго жыццёвы і творчы шлях, цікавую гісторыю песні “Бывайце здаровы, жывіце багата”.  Гучалі творы на вершы Адама Русака аўтарства Ігара Лучанка, Ісака Любана, Юрыя Семянякі: “Мой край”, “Дзе ты, зорка мая?”, “Не шукай ты мяне”, “Песня Марыны”. Хораша гучала на беларускай мове песня Уладзіміра Алоўнікава на словы Адама Русака з кінафільма “Вясеннія навальніцы”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас