Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзеяч на ніве беларускага адраджэння

Дзеяч на ніве беларускага адраджэння

19 снежня 2024, 08:36 Культура 82
Дзеяч на ніве беларускага адраджэння

10 снежня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадска-культурнага дзеяча, калекцыянера, заснавальніка менскага клуба “Спадчына”, стваральніка Старадарожскага мастацкага музея Анатоля Белага (1939-2011).

 Анатоль Белы нарадзіўся ў 1939 годзе ў Старых Дарогах на Меншчыне. У 1967 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў сябрам Саюза мастакоў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, удзельнікам устаноўчых з’ездаў Партыі БНФ, грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Анатоль Белы пры жыцці сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3.000 адзінак). На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а ў 1999-м адкрыў у сваёй уласнай сядзібе ў Старых Дарогах прыватны музей выяўленчага мастацтва, дзе экспануецца каля дзвюх тысяч твораў.

За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Анатоль Белы быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага, дзвюма граматамі міт-рапаліта Менскага і Слуцкага, а таксама медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэхіі.

Дзякуючы намаганням Анатоля Белага ў дворыку Белдзяржуніверсітэта ўстаноўлены шэраг помнікаў выдатным дзеячам нацыянальнай культуры – Еўфрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Францішку Скарыну, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму.

Анатоль Белы актыўна ўдзельнічаў у выданні альманахаў “Спадчына”, плакатаў-календароў “Радавод полацкіх і вялікіх бе-ларускіх (літоўскіх) князёў” (1995), “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага”(1996), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” – зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-год-дзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (у суаўт. 2007). Таксама ім падрыхтаваны 5 каталогаў, даведачная літаратура, звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю.

Грамадскі актывіст быў арганізатарам шэрагу тэматычных выставак: “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” (Менск, 1986, 1990, 1991; Магілёў, 1988, 1991), “Францыск Скарына” (Менск, Яраслаўль, ЗША, 1985, 1986, 1990, 1991), “Максім Багдановіч” (Менск, 1996), “Дзеячы беларускага замежжа” (Менск, 1994, 1996), “Уладары старажытнай Беларусі” (Менск, 1996), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову” (Менск, 1990, 1991, 1994, 1996), “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” (Менск, ЗША, 1990, 1991, 1996), “Медальернае мастацтва Беларусі” (Менск, 1984) і дзесяткі іншых.

Паводое СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5431
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас