Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Багацце кніжных скарбаў спрыяе пашырэнню асветы і камунікацыі

Багацце кніжных скарбаў спрыяе пашырэнню асветы і камунікацыі

6 снежня 2024, 08:03 літаратура, У свеце 75
Багацце кніжных скарбаў спрыяе пашырэнню асветы і камунікацыі

Напярэдадні Калядных святаў мне давялося правесці некалькі дзён на Кніжных кірмашах гістарычных кніг у Варшаве ў Аркадах Кубіцкага побач з каштоўнымі гістарычнымі польскімі і беларускімі выданнямі, і мастацкімі рарытэтамі, якія пакінулі ўражанне велічы нашай агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны і важнасці яе захавання.

Там былі прадстаўлены выданні Інстытута гісторыі Польскай Акадэміі навук, старадрукі, факсімільнае выданне Бібліі з ілюстрацыямі Густава Дарэ, гістарычныя кнігі з буйнейшых універсітэцкіх выдавецтваў і мастацкіх даследчых цэнтраў з Варшавы, Кракава і іншых гарадоў, Інстытута Археалогіі і этналогіі польскай Акадэміі навук, а таксама кніжкі, выдадзеныя незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў Беластоку і Кракаве, і сустрэцца з іх аўтарамі.

Таксама пашчасціла паўдзельнічаць у кніжным кірмашы ў Моладзевай бібліятэцы раёна Макатова, дзе падзею наведала ў выходны дзень шмат бацькоў з дзецьмі.  Тут сваю разнастайную прадукцыю прадстаўлялі выдавецтвы Kropka, Ezop, Tatarak і Widnokrag.

Юныя чытачы і іх бацькі сустрэліся ў выходны дзень на кніжным кірмашы ў моладзевай бібліятэцы Макатова з аўтарамі захапаляльных аповесцяў і прыгод – Славамірам Чайкоўскім і Богусем Янішеўскім, якія распавялі гісторыі напісання сваіх кніжак.

Славамір любіць коняй і сабак, ён запісаў рэальную гісторыю дапамогі жывёлам, якая дазволіла перамагчы на конных скачках, а Богусь прыдумаў займальны аповед пра падарожжа хатняга цвіркуна.

Акрамя таго бацькі і дзеці змаглі набыць шмат кніжак пра разнастайнасць культур народаў свету, пра багацце расліннага свету, пра захапляльныя паходы па музеях і адкрыцці скарбаў мінулых стагоддзяў.

Пазнавальныя кнігі спрыяюць імкненню да набыцця новых ведаў, камунікаванню з іншымі народамі і культурамі. У бібліятэцы шмат настольных гульняў, забавак, якія можна браць дадому.

Бацькі свядома заахвочваюць дзяцей з самага маленькага ўзросту прыходзіць у бібліятэкі, шмат чытаць, бавіць разам час і гуляць у розныя гульні, сустракацца з аўтарамі аповесцяў і казак, што спрыяе стварэнню агульнага фону высокай культуры і дабразычлівасці.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас