Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛІДСКІ ЗАМАК, ЗДЗІЎЛЕНЫЯ ТУРЫСТЫ І НАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭСТАРАН

ЛІДСКІ ЗАМАК, ЗДЗІЎЛЕНЫЯ ТУРЫСТЫ І НАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭСТАРАН

19 лістапада 2024, 19:22 Мова 193
ЛІДСКІ ЗАМАК, ЗДЗІЎЛЕНЫЯ ТУРЫСТЫ І НАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭСТАРАН

Некалькі гадоў таму наведвалася ў Ліду з турыстычнай паездкай. Ля Лідскага замка малады ксёндз гуляў з дзецьмі, яны забаўляліся, перакідвалі пругкі каляровы мячык з рук у рукі. На дзею здзіўлена пазіралі расійскія турысты, якіх прываблівалі вясёлыя стасункі святара з дзецьмі, а потым пераво-дзілі захоплены позірк на велічны замак, ім усё было цікава і незвычайна.

А нядаўна даведалася, што побач з сярэднявечным замкам будуюць рэстаран беларускай кухні. Значыць напаўненне рэстарана павінна быць аўтэнтычным і каларытным, таму звярнулася ў мясцовы выканкам, каб аздобілі інтэр’ер належным чынам: беларускімі надпісамі, выслоўямі, шыльдамі, меню надрукавалі з назвамі страў па-беларуску. Гэта падвысіць прывабнасць рэстарана і Лідскага замка, бо замежнікі прыязджаюць у Беларусь менавіта для таго, каб пазнаёміцца з нашымі традыцыямі, гісторыяй, культурай і мовай. Нам, беларусам, неабходна папулярызаваць сваё, роднае, беларускае. Мясцовыя жыхары таксама з задавальненнем адпачнуць у рэстаране з нацыянальным каларытам.

На днях прыляцеў ліст з Лідскага райвыканкама, паведамілі, што рэкамендуюць уласніку рэстарана афармляць інтэр’ер з выкарыстаннем беларускіх прыказак і выслоўяў, а яшчэ ўнiформу для афiцыянтаў пашыюць з iльняной тканiны з элементамi вышыванкi. Фонавае музычнае суправаджэнне будзе ўключаць у сябе нацыянальныя кампазiцыi i народныя песнi.

Вось у такім рэстаране я б з задавальннем паабедала!

Зоя Доля.

Facebooc.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Далучайцеся да нас