Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міхасю Мельніку – 75

Міхасю Мельніку – 75

14 лістапада 2024, 18:41 ТБМ 133
Міхасю Мельніку – 75

Міхась Іванавіч Мельнік нарадзіўся 7 лістапада 1949 года на Магілёўшчыне (вёска Майсеевічы Асіповіцкага раёна), але вось ужо 45 гадоў яго жыццё, працоўная і грамадская дзейнасць, літаратурная творчасць цесна звязаны з Лідчынай. Скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, працаваў у школах, прафтэхвучылішчы, гістарычна-мастацкім музеі, шмат гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Лідскім каледжы. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдаў зборнікі вершаў “Скрыжаванне”, “Лодка жыцця”, “З табою”. Друкаваўся ў “Лідскай газеце”, у большасці нумароў альманаха “Ад лідскіх муроў”.

У 1989 годзе быў абраны першым старшынём Лідскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Потым узначальваў арганізацыю ТБМ Лідскага каледжа, якая налічвала больш за 700 чалавек. Пэўны час узначальваў Лідскае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”. Усе гады цвёрда і непарушна стаіць на ахове беларускай мовы і ўсёй Беларушчыны на Лідчыне.

Сто гадоў, шаноўны Міхась Іванавіч!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас