Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік, літаратуразнавец Уладзімір Гніламёдаў

Памёр пісьменнік, літаратуразнавец Уладзімір Гніламёдаў

7 лістапада 2024, 19:58 літаратура 176
Памёр пісьменнік, літаратуразнавец Уладзімір Гніламёдаў

Доктар філалагічных навук, акадэмік, літаратуразнавец, крытык, пісьменнік Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў памёр 3 лістапада. Яму было 86 гадоў.

 Гніламёдаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў сялянскай сям’і ў цяперашнім Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педінстытута, служыў у войску, працаваў настаўнікам.

Першыя публікацыі Уладзіміра Гніламёдава ў друку з’явіліся ў 1963 годзе. Дэбютная навуковая тэма была прысвечана сучаснай беларускай паэзіі. Гэтаму жанру вучоны застаўся верным і пазней.

Амаль 10 гадоў Уладзімір Васільевіч працаваў на пасадзе дырэктара Інстытута літаратуры. Менавіта ў гэты перыяд акадэмічная ўстанова рыхтавала фундаментальную навуковую працу “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя ў чатырох тамах і шасці кнігах” (1999-2014), якая стала плёнам даследчыцка-навуковых дасягненняў літаратуразнаўчых сіл усёй Беларусі і паказала найважнейшыя дасягненні нашага пісьменства за 20 стагоддзе.

Быў адным з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”.

Пачынаючы з 2000 года Уладзімір Гніламёдаў выступае як празаік. Раман “Уліс з Прускі” у 2007 годзе быў адзначаны прэміяй “Залаты Купідон”. Працягам гэтага твора сталі раманы “Усход” і “Вяртанне”.

Светлая памяць.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас