Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Даследаванні балот і электрамабіляў адзначаны ўзнагародай

Навіны Германіі. Даследаванні балот і электрамабіляў адзначаны ўзнагародай

7 лістапада 2024, 20:02 У свеце 55
Навіны Германіі. Даследаванні балот і электрамабіляў адзначаны ўзнагародай

Федэральны прэзідэнт Штайнмайер уручыў Нямецкую экалагічную прэмію

Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер адзначыў сілу дэмакратычных працэсаў у барацьбе з кліматычным крызісам.

– Гэты падыход заўсёды будзе пераўзыходзіць папулізм і самаўпраўнасць аўтакратыі, – сказаў Штайнмайер на цырымоніі ўручэння Нямецкай экалагічнай прэміі. Узнагароду з грашовым эквівалентам у паўмільёна еўра падзялілі паміж сабой дырэктар Грайфсвальдскага цэнтра па вывучэнні балот Францыска Таннебергер і кіраўнік кампаніі ads-tec Energy з Нюртынгена пад Штутгартам Томас Шпайдэль. 

Інжынер-электратэхнік, які на працягу многіх гадоў працаваў з рухавікамі ўнутранага згарання, ганараваны ўзнагародай за вынаходства высокамагутнай зараднай сістэмы для электрамабіляў, якая дазваляе зараджаць машыну прыкладна за дзесяць хвілін. Даследаванні Францыскі Таннебергер, па словах Штайнмайера, паказалі, наколькі важныя некранутыя балоты для падтрымання спрыяльнага клімату і біялагічнай разнастайнасці. Многія людзі, верагодна, ніколі б не даведаліся пра “карысць злавесных балотных ландшафтаў з нашых дзіцячых кашмараў для клімату і навакольнага асяроддзя”. 

Штогадовая прэмія Федэральнага экалагічнага фонду Германіі (DBU) з’яўляецца адной з самых найбуйнейшых экалагічных узнагарод у Еўропе. Яна ўручаецца за дасягненні ў вобласці абароны і аховы навакольнага асяроддзя.

Майнц (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас