Home
Грамадства

2 лістапада – Усебеларускія Дзяды

2 лістапада – Усебеларускія Дзяды

Наша спрадвечнае свята,

Сумнае свята – Дзяды.

Чыста прыбраная хата,

Ціха глядзяць абразы.

Белы абрус вышываны,

Свечка гарыць на стале,

Стравы як след згатаваны,

Ды на вячэры не ўсе.

Дзе вы, любімыя душы?

Молімся ціха за вас,

Ваш супакой не парушым,

Вы завітайце да нас!

Двор свой пазнайце ціхмяны,

Гляньце на хатку сваю,

Храм наш стары, дзераўляны,

Што бласлаўляе зямлю.

Дзякуем вам, дарагія,

Што гаравалі за нас,

Ды у гадзіны ліхія

Мелі праўдзівы адказ.

Ведалі праўду святую,

Бедна, ды годна жылі.

Дай Бог, і мы ахвяруем

Сэрцы для роднай зямлі…

Уладзімір Мірончык.

Previous article Пісаў пра настаўнікаў і пра родную літаратуру
Next article Вершы на мяжы

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915