Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Мы руйнуем тое, што дапамагае нам жыць

Навіны Германіі. Мы руйнуем тое, што дапамагае нам жыць

18 кастрычніка 2024, 05:29 У свеце 50
Навіны Германіі. Мы руйнуем тое, што дапамагае нам жыць

Па ўсім свеце знікае ўсё больш і больш папуляцый жывёл. Даследаванне Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Германіі адлюстроўвае маштабы гэтай катастрофы.  

З 19 відаў ара больш за палову знаходзіцца пад пагрозай знікнення ці вымірання. © pa/dpa

 

Папуляцыі дзікіх жывёл ва ўсім свеце рэзка скарачаюцца. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе “Жывая планета” за 2024 год, распрацаваным Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF) Германіі і Заалагічным таварыствам Лондана. Паводле справаздачы, колькасць у агульным складзе 35 000 вывучаных папуляцый, у тым ліку сысуноў, птушак, рыб, земнаводных і рэптылій, за апошнія 50 гадоў скарацілася ў сярэднім на 73 %.

Калі казаць пра геаграфію, то мацней за ўсё пацярпелі Лацінская Амерыка і Карыбскі басейн, а таксама Афрыка і Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён.

– Індэкс жывой планеты паказвае: мы руйнуем тое, што дапамагае нам жыць, – сказала старшыня WWF Катрын Самсон. – Наша здароўе, харчовае забеспячэнне, доступ да чыстай вады, стабільнасць эканомікі і прымальнасць тэмператур залежаць ад захаванасці экасістэм і здароўя папуляцый дзікіх жывёл. 

У 1973 годзе Германія адной з першых падпісала вашынгтонскую Канвенцыю пра міжнародны гандаль відамі дзікай фаўны і флоры, якія знайходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЭС), якая заклікана абараняць жывёл і расліны, якія знайходзяцца пад пагрозай знікнення. На сённяшні дзень пад аховай Канвенцыі знаходзяцца 5800 відаў жывёл і 30 000 відаў раслін.

 

Захоўваць біялагічную разнастайнасць дапамагаюць біясферныя запаведнікі.

Шварцвальд і Ватавае мора ў Германіі, пустыня Гобі ў Манголіі і Елаўстонскі нацыянальны парк у ЗША ўваходзяць у лік больш за 700 біясферных запаведнікаў ЮНЭСКА па ўсім свеце. Аднак было б няправільна разглядаць гэтыя рэгіёны як чыста прыродныя запаведнікі; бо яны павінны, першым чынам, задаваць планку і паказваць прыклад таго, што значыць быць узорным рэгіёнам устойлівага развіцця. “Біясферныя запаведнікі дэманструюць змену парадыгмы: захаванне прыроды з удзелам людзей і з іх дапамогай”, – гаворыцца ў дакументах Нямецкай камісіі па справах ЮНЭСКА.

 Колькі ўсяго біясферных запаведнікаў?

У наш час ЮНЭСКА налічвае 727 біясферных запаведнікаў у 131 краіне свету; у Германіі іх шаснаццаць. Запаведнікі Германіі складаюць каля трох адсоткаў ад агульнай плошчы Федэратыўнай Рэспублікі. Да іх адносяцца такія разнастайныя ў біялагічных адносінах рэгіёны, як ландшафт ракі Эльба, які распасціраецца на пяць федэральных земляў, франка-нямецкі біясферны запаведнік Пфальцскі лес-Паўночныя Вагезы ці Рэн. Гэты горны масіў у цэнтральнай частцы краіны лічыцца ўзорным з пункту гледжання ўстойлівага развіцця і таму карыстаецца славай самага вядомага біясфернага запаведніка Германіі.

Што адрознівае біясферныя запаведнікі?

З аднаго боку, яны ўяўляюць сабою адмысловыя ландшафтныя адзінкі, але вырашальным момантам усё ж з’яўляюцца ўзаемаадносіны паміж людзьмі і навакольным асяроддзем. ЮНЭСКА надае адмысловае значэнне падтрымцы насельніцтвам устойлівага развіцця ў рэгіёне. Наступствы відавочныя: тут вядуць па-экалагічнаму чыстую сельскую гаспадарку, мясцовыя прадпрыемствы цесна супрацоўнічаюць паміж сабой, а адпачывальнікі атрымліваюць масу прапаноў па ўстойлівым турызме.

Наколькі важна глабальнае супрацоўніцтва?

Глабальны абмен, напрыклад, праз міжнародныя партнёрскія сеткі, займае ў праграме супрацоўніцтва цэнтральнае месца. Біясферныя запаведнікі таксама з’яўляюцца важным інструментам Павесткі дня ААН на перыяд да 2030 года ў якасці мадэльных рэгіёнаў для ўстойлівага развіцця ва ўсім свеце. У 2015 годзе сусветная супольнасць паставіла перад сабой 17 мэт сацыяльнага, эканамічнага і па-экалагічнаму ўстойлівага развіцця.

Берлін/Гамбург (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас