Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкі рэжысёр атрымаў студэнцкі “Оскар”

Навіны Германіі. Нямецкі рэжысёр атрымаў студэнцкі “Оскар”

27 верасня 2024, 19:43 У свеце 72
Навіны Германіі. Нямецкі рэжысёр атрымаў студэнцкі “Оскар”

Нямецкі рэжысёр Енс Кевін Георг стаў адным з лаўрэатаў студэнцкага “Оскара” гэтага года. 30-гадовы выпускнік Кінаўніверсітэта Бабельсберг імя Конрада Вольфа ў Патсдаме атрымаў запаветны прыз за свой кароткаметражны фільм Kruste (“Скарынка”).

Амерыканская кінаакадэмія ў Лос-Анджэлесе абвясціла пераможцаў 51-га студэнцкага конкурсу ў аўторак (17 верасня). Узнагароды атрымалі дванаццаць фільмаў рэжысёраў-пачаткоўцаў. У 2024 годзе на конкурс паступілі 2683 працы ад больш чым 700 навучальных устаноў з усяго свету. Трафеі за кароткаметражныя фільмы будуць уручаны пераможцам у чатырох намінацыях 14 кастрычніка ў Лондане.

У сваім кароткаметражным фільме працягласцю крыху менш за паўгадзіны Енс Кевін Георг распавядае гісторыю сталення, пошуку ідэнтычнасці і прыналежнасці. Фільм “Скарынка”, зняты пад уражаннем ад знакамітага аповеду Франца Кафкі “Метамарфозы”, стаў для Георга “гісторыяй аўтсайдара”, да якой ён як дзіця з міграцыйным мінулым (яго бацькі – этнічныя немцы – прыехалі ў Германію з Румыніі) мае асабістыя адносіны.

Лос-Анджэлес (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас