Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У касцёл святога Арханёла Міхала ў Наваградку быў урачыста ўнесены легендарны абраз Маці Божай Замкавай

У касцёл святога Арханёла Міхала ў Наваградку быў урачыста ўнесены легендарны абраз Маці Божай Замкавай

25 верасня 2024, 21:55 Грамадства 137
У касцёл святога Арханёла Міхала ў Наваградку быў урачыста ўнесены легендарны абраз  Маці Божай Замкавай

У нядзелю 15 верасня, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Балеснай, у касцёл святога Міхала Арханёла ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Наваградскай, якую называлі Замкавай.

Унясеннне і дабраслаўленне абраза адбылося ў межах святкавання 400-гадовага юбілею касцёла.

У старадаўнія часы ў Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін з іх быў “Замкавы”, таму што першапачаткова ён знаходзіўся ў Замкавай святыні, пабудаванай яшчэ тады, калі горад быў рэзідэнцыяй Гедыміна (да 1323 года), альбо пры яго сыне Карыяце, якому належала Наваградскае ўдзельнае княства.

Паводле летапісных звестак, абраз Наваградскай Маці Божай быў спісаны з выявы Ялецка-Чарнігаўскай Багародзіцы і прывезены ў Наваградак у 1138 (1139) годзе вялікім князем кіеўскім Яраполкам, праўнукам вялікага князя Яраслава Мудрага. У XIV стагоддзі абраз быў вывезены крыжакамі, але потым вернуты ў горад. Пасля разбурэння Наваградскага замка і ператварэнне Замкавай гары ў сметніцу абраз доўгі час абраз захоўваўся ў Барысаглебскай царкве. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, калі адбывалася эвакуацыя каштоўнасцяў, абраз быў вывезены ў Расію, дзе яго след цалкам згубіўся.

Рэпліка легендарнага абраза, які Адам Міцкевіч згадвае ў сваёй славутай паэме “Пан Тадэвуш”, была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы над абразом праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай.

Як адзначыў пробашч наваградскай парафіі святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, стварэнне рэплікі гістарычнага абраза з’яўляецца спробай вярнуць Навагрудку страчаную хрысціянскую спадчыну.

Цяпер ёсць магчымасць ушанавання абраза Маці Божай Замкавай вернікамі, пасля чаго ён будзе змешчаны ў алтары бочнай навы касцёла святога Арханёла Міхала.

Тэкст і фота: Карына Вальшонак / Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас