Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Існуе архіў Ніны Тарас

Існуе архіў Ніны Тарас

12 верасня 2024, 19:31 літаратура 192
Існуе архіў Ніны Тарас

7 верасня 2024 года. Падчас курсаў павышэння кваліфікацыі. Насычаны дзень, які застанецца надоўга ў памяці. Аб гэтай падзеі я марыў даўно. І сёння здзейснілася!!! Аб чым гэта я?

Пашанцавала мне акунуцца ў архіўную справу, а лепш сказаць, патрымаць у руках архіў Ніны Тарас. Так, той самай Ніны Міхайлаўны, той беларускай паэтэсы, якая частку свайго жыцця праклала праз горад Ліду. 17 верасня 1939 года яна сустракала ў Лідзе, а затым працавала ў рэдакцыі лідскай газеты “Уперад” разам з Валянцінам Таўлаем. Разам з тым, была выбрана дэпутатам Лідскага гарсавета. Яна ж, падчас вайны была звязана з Лідскай спецгрупай партызанскай брыгады імя Кірава. Пасля вайны зноў працавала ў газеце “Уперад”…

Ажыццявіць задуманае мне дапамаглі Галіна Іванаўна і Іван Іосіфавіч Сямернікі. Галіна Іванаўна – пляменніца Ніны Тарас. У апошнія гады беларуская паэтэса жыла ў яе ў Менску, на лецішчы, дзе і натхнялася на напісанне твораў. Багаты архіў захаваўся ў яе. Штось, канешне, ужо перададзена ў бібліятэкі, школы… І вось сёння архіў паэтэсы патрапіў і ў мае рукі. Гэта фотаздымкі з вядомымі класікамі беларускай літаратуры, гэта перапіска з імі, гэта рукапісы, ненадрукаваная аповесць “Бура”, набраная друкаркай, узнагароды, пасведчанні, выразкі з газет і часопісаў, зборнікі вершаў, дакументы з Наваградскай і Віленскай гімназіяў і шмат іншага.

Пакуль што самае неабходнае было перагледжана з большага. Вялікі стос…

Гэты бягучы год – 110 год з дня нараджэння Валянціна Таўлая. 8 лютага была арганізавана ўрачыстасць у Доме паэта. Назва выстаўкі, якая цяпер працуе з падтрымкай звыш 15 арганізацый (архіваў, музеяў, бібліятэк) мае назву “У дом твой сцежка прывяла сама…”. Гэта ўрывак з верша Ніны Тарас, паэтэсы, якая гасцявала ў гэтым доме не адзін раз, дзе чыталі – яна і Валянцін – адзін другому – вершы.

І цяпер частка яе архіва вернецца ў гэты дом. Туды, дзе магчыма і нараджаліся вершы. Аж з Менска ў Ліду верне-прывядзе іх неўміручая сцежка… Доўгая дарога дадому…

Не стала паэтэсы, але ж яе след глыбокі. Напісанае застаецца…

Пахавана ў Калодзішчах. Наведаў яе магілу…

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас